Круглае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Круглае
Church in Krugloe 03.jpg
Свята-Троіцкая царква
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Вышыня цэнтра
175 м
Насельніцтва
7 617 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Паштовы індэкс
213188
Аўтамабільны код
6
Круглае на карце Беларусі ±
Круглае (Беларусь)
Круглае
Круглае (Магілёўская вобласць)
Круглае

Кру́глае[2] (афіц. транс.: Kruhlaje) — горад (з 2017[3]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Круглянскага раёна, на рацэ Друць. За 78 км на паўночны захад ад Магілёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі ОршаМінск. Вузел аўтадарог на Магілёў, Оршу, Шклоў, Талачын, Бялынічы. Насельніцтва 7 617 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая станцыя (пачатак XX ст.)

Вядомы з 16 ст. як сяло ў складзе Друцкага княства, пазней Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

Першы пісьмовы ўспамін пра Круглае як вёску Аршанскага павету Віцебскага ваяводства датуецца 1524 годам. У гэты час маёнтак знаходзіўся ва ўладанні Палубінскіх. У 2-й палове XVI ст. Круглае перайшло да Нарушэвічаў, пазней Дэмбінскіх, Расцінскіх, Ломскіх. У 1621 году Юры Ломскі прадаў яго канцлеру Льву Сапегу. У 1667 годзе маёнтак перайшоў да князя Аляксандра Палубінскага.

Паводле інвентароў, складзеных у 1669 і 1673 гадах, Круглае мела статус мястэчка і налічвала 72 двары. Па смерці А. Палубінскага ў 1679 годзе маёнтак перайшоў да Яны Тэадоры Нарушэвіч, якая ўзяла другі шлюб з Янам Агінскім. У XVIII ст. мястэчка належала іхным нашчадкам. На 1743 год — 60 двароў.

У 2-й палове 18 ст. мястэчка, 328 жыхароў, належыла вялікаму гетману літоўскаму М. К. Агінскаму. З 1772 г. вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, 462 жыхары (41 двор), працаваў бровар, палатняная фабрыка, належала княгіні К. Дашкавай, якая пабудавала тут праваслаўную царкву. З 1785 г. — мястэчка. У вайну 1812 у Круглым знаходзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з М. І. Кутузавым. У 1880 годзе ў Круглым 119 двароў, праваслаўная царква, народнае вучылішча, яўрэйская школа, 3 млыны, праводзіліся 3 кірмашы. На пачатку 20 ст. 1,6 тыс. жыхароў, крухмальны завод, 2 вучылішчы, 22 крамы. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1925 года вёска, 1344 жыхары (250 двароў). У 1931—1935 гг. у Талачынскім раёне. З 1935 г. цэнтр Круглянскага раёна. З 1938 г. у Магілёўскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны моцна разбурана, у наваколлях загінулі больш 3 тыс. мірных жыхароў. У 1959—1966 гг. у Бялыніцкім раёне. З 1967 года — гарадскі пасёлак.

У пасляваенныя гады забудоўвалася пераважна драўляныя дамамі сядзібнага тыпу. З 1975 года развіваецца паводле генеральнага плана і праекта дэталёвай планіроўкі, у аснову якіх закладзены прынцып раскрыцця забудовы ў бок Друці. Жылы масіў сканцэнтраваны галоўным чынам у цэнтры і ў паўднёвай частцы пасёлка, будуюцца 4-х і 5-павярховыя дамы. Прамысловая зона фарміруецца ў паўночнай частцы.

З 18 студзеня 2017 мае статус горада раённага падпарадкавання[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуе ГУК ДСП "Круглянская ПМК№266", аддзяленне Магілёўскага малочнага камбіната. Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». Дзейнічае Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан;
  • Магіла ахвяр фашызму;
  • Помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны;
  • Алея герояў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.) 
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • З гісторыі населеных пунктаў Кругляншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 22—25.
  • Круглое // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]