Крывалінейны рух
Крывалінейны рух[1] — механічны рух, траекторыя якога з’яўляецца крывой лініяй з адвольным паскарэннем і адвольнай скорасцю.
Скорасць крывалінейнага руху — гэта вектарная велічыня, якая змяняецца па велічыні і па кірунку.
Работа пераменнай сілы на бесканечна малым перамяшчэнні вылічаецца як скалярны здабытак вектароў:
дзе α — вугал паміж напрамкамі сілы F і перамяшчэння ds.
Раўнамерны і роўнапаскораны рух
[правіць | правіць зыходнік]Крывалінейны рух можа быць раўнамерным і роўнапаскораным. Пры раўнамерным руху модуль скорасці пастаянны, а пры роўнапаскораным модуль і кірунак скорасці змяняюцца.
Рух па акружнасці
[правіць | правіць зыходнік]Рух па акружнасці з’яўляецца рухам паскораным, бо модуль скорасці, накіраваны па датычнай траекторыі, змяняе кірунак. Таму вектар паскарэння заўсёды цэнтраімклівы і перпендыкулярны вектару скорасці.
Поўнае паскарэнне пры крывалінейным руху цела роўнае суме тангенцыяльнага паскарэння і цэнтраімклівага паскарэння:
Існуе незлічонае мноства розных крывалінейных траекторый. Але часта крывыя лініі могуць быць прадстаўлены ў выглядзе сукупнасці дуг акружнасцей розных радыусаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ісачанкава, Л. А. і інш. Фізіка: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання: Нар. асвета, 2010. — 213 с.