Крыначка
Выгляд
Крыначка (лац.: pyxidium) — тып простага, цэнакарпнага, сухога плоду некаторых відаў кветкавых раслін. Уяўляе сабой плод, які лопаецца або рэпаецца. Па сутнасці з’яўляецца разнавіднасцю плоду-каробачкі. Адрозніваецца тым, што пры паспяванні адкрываецца не падоўжнымі шчылінамі, што ўласціва для тыповых каробачак, а папярок — невялікім «вечкам» зверху.
Падобны тып пладоў сустракаецца ў раслін з роду вочны цвет (Anagallis), трыпутнік (Plantago), а таксама ў блёкату чорнага (Hyoscyamus niger).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коровкин, О. А. Анатомия и морфология высших растений. Словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007.
- Словарь ботанических терминов. / Под общ. ред. И. А. Дудки. — Киев: Наукова думка, 1984.
- Крыночка, плод-коробочка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.