Адна- ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей кусты і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую раэетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, суцэльнакрайняе, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плод — каробачка.
Адрозніваецца каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар'яў. На Беларусі сустракаюцца трыпутнік вялікі (Plantago major), трыпутнік ланцэтны (Plantago lanceolata), трыпутнік сярэдні (Plantago media), трыпутнік шурпаты (Plantago scabra). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.
Лекавыя, тэхнічны, кармавыя расліны. Насенне некаторых відаў трыпутніка (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.
Скуратовіч А. Трыпутнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).