Крысцін Мутанен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысцін Мутанен
ням.: Christine Muttonen
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
27 студзеня 2003 — 22 студзеня 2007
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
22 студзеня 2007 — 26 студзеня 2009
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
26 студзеня 2009 — 21 студзеня 2018

Нараджэнне 16 ліпеня 1954(1954-07-16)[1] (69 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Great Golden Medal of Honour for Services to the Republic of Austria
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысцін Мутанен (ням.: Christine Muttonen; 16 ліпеня 1954, Філах, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітычны дзеяч, старшыня Парламенцкай асамблея АБСЕ (з 2016 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 16 ліпеня 1954 года ў г. Філах (Аўстрыя). Вывучала гісторыю і англійскую мову ў Венскім універсітэце і атрымала ступень магістра. У перыяд з 1983 па 1999 гады выкладала ў тэхнічным каледжы г. Філлах. З 1997 па 1999 гады была членам гарадскога савета г. Філлах.

З 1999 года — дэпутат Нацыянальнага савета Аўстрыі. З 2000 года — член аўстрыйскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. З 2003 года — член аўстрыйскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (у тым ліку намеснік старшыні падкамітэту па культурнай спадчыне; член Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі). У 2003—2009 гадах — старшыня Камітэта па справах культуры Нацыянальнай рады Аўстрыі. З 2009 года —спікер сацыял-дэмакратычнай фракцыі па міжнародных і еўрапейскіх справах; намеснік старшыні Камітэта Нацыянальнага савета па справах Еўрасаюза; член Нацыянальнага савета бяспекі. З 2014 года — сустаршыня Саюза парламентарыяў за нераспаўсюджванне ядзернай зброі і раззбраенне. З 2014 года — намеснік Старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а таксама намеснік кіраўніка аўстрыйскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ. З 2016 года — Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]