Крычка рачная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крычка рачная
Charrán Común (Sterna hirundo hirundo) (7032870869).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sterna hirundo Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Круглы год      Маршруты міграцыі      Раёны міграцыі

     Выпадковыя залёты
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176888
NCBI  108405
FW  372745

Крычка рачная (Sterna hirundo) — від птушак з сямейства крачкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 72-98 см. Стройная, бела-папялiстая з чорным верхам галавы i глыбокай выразкай на хвасце, хвост роўны са складзенымi крыламi; ногi ўвесь час чырвоныя. Увесну i летам канец аранжавай дзюбы чорны. У няшлюбным уборы дзюба чырвоная толькi каля асновы, астатняя яе частка чорная; лоб белы, на спiне чорныя плямы. Голас вельмi разнастайны.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны: Еўропа, Малая Азія, Месапатамія, Азія (акрамя поўначы і поўдня), цэнтральная і ўсходняя часткі Паўночнай Амерыкі, лакальна сустракаецца ўздоўж узбярэжжа Атлантыкі да поўначы Венесуэлы і ў Паўночнай і Заходняй Афрыцы.

Насяляе вадаёмы з расліннасцю, якая слаба зраслася на паверхні, або нізкай надводнай расліннасцю, якая расце купінамі, або месцамі на скошаным трыснягу, пляжы і пясчаныя астравы сярод рэк і азёр, марскія ўзбярэжжы. У паслягнездавы перыяд — усе тыпы вадаёмаў. У Арменіі даходзіць да 2000 м в.у.м., а найбольш высокае гнездаванне адзначана на вышыні 4400-4800 м.

Пералётная птушка. На поўдні арэала папуляцыі аселыя. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Адрозніваецца 4 падвіды.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздзіцца звычайна ў калоніях, часам з іншымі крычкамі, чайкамі або зуйкамі, часам адзіночна. Ладзіць гняздо каля вады на пясчанай, галечнай або скалістай аснове, у ямцы, часам паблізу густой расліннасці або ў ёй (на травяністых месцах), на плаваючых раслінных сплавінах (не вельмі шчыльных); у гэтых выпадках — кучка з раслін, у высцілцы — сухiя расліны, пёры, розныя рэшткі.

Яйкі 2-3 (часам 1-4) крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая, светла-жоўтыя, крэмавыя, гліністыя або аліўкава-гліністыя з зеленаватым або блакітнаватым адценнем; глыбокія плямы — шэра-бурыя або светла-шэрыя, паверхневыя — карычневыя з чырванаватым адценнем або чорна-карычневыя. Памеры: 41,5 х 30,5 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.