Талом ліставаты, ад жоўтага да аранжавага, у цені жоўта-шараваты або шэры; ніжняя паверхня ад белаватай да крыху жаўтаватай або бураватай, прымацоўваецца да субстрату маленькімі слаба дыферэнцыраванымі гаптэрамі, часам без іх. Слаявіна ліставатая, складаецца з адной або некалькіх прыціснутых або прыўздыбленых да субстрату лістападобных пласцінак і лускавінак, ад гідраксіду калію робіцца ярка-чырвонай. Ніжняя паверхня пакрыта кароткімі рызоідамі, светла-карычневага або бялёсага колеру.
Характэрны колер надае лішайнікам асаблівае рэчыва — парыецін, якое ў выглядзе крышталёў пакрывае верхні пласт. Ніжні бескаляровы або з нешматлікімі парыецінавымі крышталямі.
Фотабіёнт — водарасці роду трэбуксія (Trebouxia). Апатэцыі аранжавыя, звычайна з увагнутым ці плоскім дыскам, з суцэльным, часам скрыўленым, слаявінным краем. Сумкі падоўжана-булавападобныя. Споры бясколерныя, эліптычныя, біпалярныя, 2‑клетачныя, з патоўшчанай перагародкай з добра прыкметным канальцам. Канідыі прамыя, падоўжана-эліптычныя, кароткія.