Перайсці да зместу

Куасі Куаджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Куасі Куаджа
Поўнае імя Куасі Куаджа Ісо
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1995(1995-06-22)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 183 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Кот-д’Івуар Эньянда дэ Зарану
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Малдова Саксан 15 (0)
2015   Румынія Астра 1 (0)
2015 Беларусь Слуцк 12 (0)
2016 Казахстан Актабэ 29 (0)
2017 Беларусь Слуцк 7 (0)
2017 Расія Тамбоў 0 (0)
2018 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Кейптаўн Сіці 5 (0)
2020 Казахстан Актабэ 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2021.

Куасі Куаджа (нар. 22 чэрвеня 1995, Абіджан) — івуарыйскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ўлетку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». У першай палове 2015 года гуляў у арэндзе ў румынскай «Астры», улетку вярнуўся ў «Саксан», за які паспеў згуляць у Лізе Еўропы. У ліпені 2015 года разам з таварышамі па «Саксану» Якубам Бамбам і Сенінам Себаі падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[3]. У складзе «Слуцка» замацаваўся ў стартавым складзе, па заканчэнні сезону 2015 пакінуў каманду.

У лютым 2016 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», дзе таксама трывала гуляў у аснове. У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель»[4], аднак у выніку зноў стаў іграком «Слуцка»[5]. Пачатак сезону прапусціў з-за траўмы, а ў маі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У чэрвені 2017 года пакінуў «Слуцк»[6] і накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тамбоў», з якім у ліпені падпісаў кантракт. Аднак, ужо ў жніўні 2017 года пакінуў «Тамбоў», так і не згуляўшы за каманду ніводнага матчу.

У ліпені 2018 года папоўніў склад паўднёваафрыканскага клуба «Кейптаўн Сіці». У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Актабэ», якому дапамог вярнуцца ў казахстанскую Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 года пакінуў клуб.

  • Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Уладальнік Кубка Васьмі: 2018
  • Казахстан Пераможца Першай лігі Казахстана: 2020

Зноскі