Кулундзінскае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Кулундзінскае возера)
| Кулундзінскае | |
|---|---|
| руск.: Кулундинское | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 99 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 25 км |
| Плошча | 728 км² |
| Найбольшая глыбіня | 4 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | горка-салёнае |
| Салёнасць | да 260 ‰ |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 24100 км² |
| Упадаюць | Кулунда, Суетка |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Алтайскі край |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 13020000211115200007693 |
Кулундзі́нскае возера — горка-салёнае возера ў Кулундзінскім стэпе ў Алтайскім краі Расійскай Федэрацыі, за 46 км у напрамку на ўсход ад горада Слаўгарад[1].
Плошча паверхні 728 км² (вагаецца ад 615 да 770 км²[2]). Глыбіня да 4 м. Плошча вадазбору 24 100[1] км². На поўначы і захадзе берагі абрывістыя, на ўсходзе і поўдні — спадзістыя. Шмат астравоў. Жыўленне снегавое; зімой не замярзае. Злучана пратокай з возерам Кучукскае (разам плошча 800 км²). Упадаюць рэкі Кулунда і Суетка[2].
Здабыча мірабіліту.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 238. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
