Культурызм
Культурызм (ад фр.: culturisme), бодыбілдынг — сістэма сілавых практыкаванняў для развіцця мускулатуры. Вядомы з часоў Старажытнай Грэцыі і Рыма. Асновы сучаснага культурызму распрацаваны ў канцы 19 стагоддзя, сістэмы трэніровак — у 1960-я гады (у ЗША). Міжнародныя конкурсы культурыстаў праводзяцца з 1901 года, штогадовыя чэмпіянаты свету — з сярэдзіны 20 стагоддзя. Міжнародная федэрацыя па культурызме створана ў 1946 годзе, федэрацыя культурызму Беларусі — у 1985 годзе. Сярод беларускіх культурыстаў: Э.Зайкін, бронзавы прызёр чэмпіяната свету сярод юніёраў (1994), чэмпіёны Еўропы М.Шыла (1989) і А.Крыксін (1996), Аляксей Алегавіч Шабуня.
Прафесійны культурызма
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай індустрыі культурызма прафесіяналам звычайна называюць культурыста, які перамог у кваліфікацыйных спаборніцтвах, як аматар, і які зарабіў «Pro Card» ад IFBB. Уладальнікі дадзенай карты атрымліваюць права выступаць на прафесійных турнірах, напрыклад, "Арнольд Класік».
-
Містэр Каліфорнія дэманструе сваю праграму па культурызму
-
Пажылы атлет часткова прысядае з штангай 565 lbs
-
Пажылы атлет прысядае са штангай
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)