Цягліцы чалавека
Цяглі́цы чалаве́ка, або Му́скулы чалаве́ка, або гутаркова: Мы́шцы чалаве́ка, — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, калі ідзе размова аб папярочна-паласатых цягліцах. Разам з тым некаторыя шкілетныя цягліцы прымаюць удзел у такіх фізіялагічных актах, як дыханне, голасаўтварэнне і г. д. Сярод папярочна-паласатых цягліц у асобную групу выдзяляюць кардыяміяцыты. Гладкія цягліцы шырока прадстаўлены ў арганізме ў сценках судзін і іншых полых органаў, маюць іншую структуру і не падпарадкоўваюцца свядомасці.
У гэтым артыкуле-спісе прадстаўлена наступнае:
- Асноўныя мышцы цела чалавека на погляд школьных падручнікаў па біялогіі Рэспублікі Беларусь;
- Класіфікацыя цягліц па Сінельнікавых;
- Поўны пералік шкілетных цягліц чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі анатамічнай тапаграфіі з пазначэннем функцыі, інервацыі і кровазабеспячэння кожнай цягліцы. Пры гэтым лацінскі адпаведнік назвы кожнай цягліцы падаецца ў (дужках і курсівам). Інфармацыя аб інервацыі і кровазабеспячэнні падаецца таксама курсівам і толькі па-лацінску. Пры апісанні інервацыі пазначаюцца спіннамазгавыя сегменты.
Для спрашчэння арыентацыі па артыкуле, калі ласка, карыстайцеся іерархічным спісам ніжэй.
Асноўныя мышцы цела чалавека[1]
[правіць | правіць зыходнік]- Мімічныя мышцы
- Жавальная мышца
- Грудзіна-ключычна-соскападобная мышца
- Трапецападобная мышца
- Дэльтападобная мышца
- Двухгалоўкавая мышца пляча
- Вялікая грудная мышца
- Трохгалоўкавая мышца пляча
- Вонкавая касая мышца жывата
- Прамая мышца жывата
- Найшырэйшая мышца спіны
- Вялікая ягадзічная мышца
- Краўцоўская мышца
- Прамая мышца сцягна
- Двухгалоўкавая мышца сцягна
- Шырокая мышца сцягна
- Пярэдняя вялікагалёначная мышца
- Ікраножная мышца
Класіфікацыя цягліц[2]
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці са структурай
[правіць | правіць зыходнік]- Папярочнапаласатыя цягліцы:
- Шкілетныя цягліцы;
- Кардыяміяцыты;
- Гладкія цягліцы.
Класіфікацыя шкілетных цягліц[3]
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці са структурай
[правіць | правіць зыходнік]- Вераценападобныя цягліцы (mm. fusiformes);
- Пяровыя цягліцы (mm. pennati):
- Аднапяровыя цягліцы (mm. unipennati);
- Двухпяровыя цягліцы (mm. bipennati);
- Многапяровыя цягліцы (mm. multipennati).
У адпаведнасці з формай
[правіць | правіць зыходнік]- Квадратныя цягліцы (mm. quadrati);
- Трохвугольныя цягліцы (mm. triangulares);
- Кругавыя цягліцы (mm. orbiculares);
- Двухгалоўкавыя цягліцы (mm. bicipitales);
- Трохгалоўкавыя цягліцы (mm. tricipitales);
- Чатырохгалоўкавыя цягліцы (mm. quadricipitales);
- Двухбрушныя цягліцы (mm. digastrici);
- Зубчастыя цягліцы (mm. serrati);
- Шырокія цягліцы з апанеўрозам.
У адпаведнасці з функцыяй
[правіць | правіць зыходнік]- Цягліцы-згінальніцы (mm. flexores);
- Цягліцы-разгінальніцы (mm. extensores);
- Цягліцы-прыводніцы (mm. adductores);
- Цягліцы-адводніцы (mm. abductores);
- Цягліцы-крутніцы (mm. rotatores);
- Цягліцы, падымаючыя штосьці (mm. levatores);
- Цягліцы, апускаючыя штосьці (mm. depressores);
- Цягліцы, выпростваючыя штосьці (mm. erectores);
- Сфінктары (mm. sphincteres);
- Сустаўныя цягліцы (mm. articulares);
- Скуравыя цягліцы (mm. cutanei);
- Цягліцы-пранатары (mm. pronatores);
- Цягліцы-супінатары (mm. supinatores);
- Цягліцы-напружвальніцы (mm. tensores).
Цягліцы розных частак цела[4]
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы тулава
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы спіны
[правіць | правіць зыходнік]Паверхневыя цягліцы спіны
[правіць | правіць зыходнік]Трапецападобная цягліца (m. trapezius):
- Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок.
- Інервацыя: r. externus n. accessorii et nn. cervicales (CII-CIV).
- Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, occipitalis, suprascapularis, intercostales posteriores.
Найшырэйшая цягліца спіны (m. latissimus dorsi):
- Функцыя: прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канцавіну назад да сярэдняй лініі, ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канцавіне набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, такім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай.
- Інервацыя: n. thoracodorsalis (CVI-CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. thoracodorsalis, circumflexa humeri posterior, intercostales posteriores.
Вялікая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus major):
- Функцыя: крыху паднімае лапатку, прыводзячы яе да сярэдняй лініі, прычым ізаляванае скарачэнне яе ніжняй часткі круціць лапатку ніжнім вуглом унутр.
- Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV-CV).
- Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores.
Малая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus minor):
- Функцыя: набліжае лапатку да пазваночнага слупа па касой лініі, якая накіроўваецца да сярэдзіны і ўверх.
- Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV-CV).
- Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores.
Цягліца, падымаючая лапатку (m. levator scapulae):
- Функцыя: паднімае лапатку (больш верхні вугал), перадаючы ёй тым самым круцільны рух, пры гэтым ніжні вугал перасоўваецца ў бок пазваночнага слупа; пры ўмацаванай лапатцы нахіляе шыйную частку пазваночнага слупа назад і ў свой бок.
- Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIІІ-CV).
- Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, cervicalis superficialis, cervicalis ascendens.
Верхняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior superior):
- Функцыя: паднімае верхнія рэбры, удзельнічаючы ў акце ўдыху.
- Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThIV).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales, cervicalis profunda.
Ніжняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior inferior):
- Функцыя: апускае ніжнія рэбры, удзельнічаючы ў акце дыхання.
- Інервацыя: nn. intercostales (ThIX-ThXII).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores.
Папярочная цягліца карка (m. transversus nuchae):
- Функцыя: нацягвае фасцыю, а разам з ёю і скуру патылічнага абсягу галавы.
- Кровазабеспячэнне: a. occipitalis.
Раменная цягліца галавы (m. splenius capitis):
- Інервацыя: nn. cervicales (CIV-CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, cervicalis profunda.
Раменная цягліца шыі (m. splenius cervicis (colli)):
- Функцыя: пры двухбаковым скарачэнні цягне галаву і шыю назад, пры аднабаковым — паварочвае іх у свой бок.
- Інервацыя: nn. occipitalis major, cervicales (CII-CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda, occipitalis.
Цягліцы пазваночніка
[правіць | правіць зыходнік]Цягліца, выпростваючая пазваночнік (m. erector spinae) умоўна падзяляецца на тры часткі:
- Падуздышна-рэберная цяглiца (m. iliocostalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
- Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (паяснічная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars lumbalis));
- Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (грудная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars thoracica));
- Падуздышна-рэберная цяглiца шыі (m. iliocostalis cervicis (colli));
- Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIII-CV, ThI-LI);
- Найдаўжэйшая цяглiца (m. longissimus) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
- Найдаўжэйшая цяглiца грудзей (m. longissimus thoracis);
- Найдаўжэйшая цяглiца шыі (m. longissimus cervicis (colli));
- Найдаўжэйшая цяглiца галавы (m. longissimus capitis);
- Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI-SII);
- Васцяватая цягліца (m. spinalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
- Васцяватая цягліца грудзей (m. spinalis thoracis);
- Васцяватая цягліца шыі (m. spinalis cervicis (colli));
- Васцяватая цягліца галавы (m. spinalis capitis);
- Інервацыя: nn. spinales (CI-SII);
- Функцыя: уся цягліца, выпростваючая пазваночнік, m. erector spinae, пры двухбаковым скарачэнні з'яўляецца моцнай разгінальніцай пазваночнага слупа, утрымлівае тулава ў вертыкальным стане. Пры аднабаковым скарачэнні нахіляе пазваночны слуп у адпаведны бок. Верхнія пучкі цягліцы цягнуць галаву ў свой бок. Часткаю сваіх пучкоў (m. iliocostalis thoracis) яна апускае рэбры.
Папярочна-васцяватыя цягліцы (mm. transversospinales) умоўна падзяляюцца на тры часткі:
- Паўвасцяватая цягліца (m. semispinalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
- Паўвасцяватая цягліца грудзей (m. semispinalis thoracis);
- Паўвасцяватая цягліца шыі (m. semispinalis cervicis (colli));
- Паўвасцяватая цягліца галавы (m. semispinalis capitis);
- Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца разгінае верхнія аддзелы пазваночнага слупа і цягне галаву назад або ўтрымлівае яе ў задраным стане; пры аднабаковым скарачэнні адбываецца нязначнае кручэнне.
- Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIІ-СV, ThI-ThXII);
- Многападзельныя цяглiцы (mm. multifidi) падзяляюць тры часткі:
- Многападзельная цяглiца паясніцы (m. multifidus lumborum);
- Многападзельная цяглiца грудзей (m. multifidus thoracis);
- Многападзельная цяглiца шыі (m. multifidus cervicis (colli));
- Цягліцы-крутніцы (mm. rotatores) тапаграфічна падзяляюцца на тры часткі:
- Цягліцы-крутніцы паясніцы (mm. rotatores lumborum);
- Цягліцы-крутніцы грудзей (mm. rotatores thoracis);
- Цягліцы-крутніцы шыі (mm. rotatores cervicis (colli));
- Функцыя: папярочна-васцяватыя цягліцы пры двухбаковым скарачэнні разгінаюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым — круцяць яго ў процілеглы цягліцы, якая скарачаецца, бок.
- Інервацыя: nn. spinales (CIІ-LV).
Міжвасцяватыя цягліцы (mm. interspinales), сярод якіх выдзяляюць:
- Міжвасцяватыя цягліцы паясніцы (mm. interspinales lumborum);
- Міжвасцяватыя цягліцы грудзей (mm. interspinales thoracis) — часта адсутнічаюць;
- Міжвасцяватыя цягліцы шыі (mm. interspinales cervicis (colli));
- Функцыя: разгінаюць пазваночны слуп і ўтрымліваюць яго ў вертыкальным стане.
- Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIІI-LV).
Міжпапярочныя цягліцы (mm. intertransversarii), сярод якіх выдзяляюць:
- Медыяльныя і латэральныя міжпапярочныя цягліцы паясніцы (mm. intertransversarii laterales et mediales lumborum);
- Міжпапярочныя цягліцы грудзей (mm. intertransversarii thoracis);
- Пярэднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii anteriores cervicis (colli));
- Медыяльныя і латэральныя заднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii posteriores mediales et laterales cervicis (colli));
- Функцыя: утрымліваюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым скарачэнні нахіляюць яго ў бок.
- Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI-CVI, LI-LIV).
Кровазабеспячэнне: да ўсіх глыбокіх цягліц спіны кроў дастаўляюць aa. occipitalis, cervicalis profundus, intercostales posteriores; aa. lumbales.
Цягліцы грудзей
[правіць | правіць зыходнік]Паверхневыя цягліцы грудзей
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая грудная цягліца (m. pectoralis major):
- Функцыя: прыводзіць і круціць плячо ўнутр, пры гарызантальным стане рукі прыводзіць яе ў сагітальны стан, а пры замацаванай верхняй канцавіне сваёй грудзіна-рэбернай часткаю цягліца садзейнічае пашырэнню грудной клеткі падчас дыхання.
- Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CV-ThI).
- Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, thoracica lateralis, thoracica superior, rr. intercostales anteriores.
Малая грудная цягліца (m. pectoralis minor):
- Функцыя: цягне наперад і ўніз лапатку, а пры замацаванай лапатцы паднімае рэбры, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай.
- Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CVII-ThI).
- Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, intercostales anteriores, thoracica superior.
Падключычная цягліца (m. subclavius):
- Функцыя: цягне ключыцу ўніз і медыяльна, утрымліваючы яе такім чынам у грудзіна-ключычным суставе; пры нерухомым поясе верхняй канцавіны паднімае І рабро, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай.
- Інервацыя: n. subclavius (CV).
- Кровазабеспячэнне: aa. thoracica superior, thoracoacromialis.
Пярэдняя зубчастая цягліца (m. serratus anterior):
- Функцыя: адцягвае лапатку ад пазваночнага слупа; ніжнія пучкі, апроч гэтага, перасоўваюць ніжні вугал лапаткі латэральна і перадаюць ёй круцільны рух вакол сагітальнай восі. Разам з ромбападобнай цягліцай фіксуе лапатку да паверхні грудной клеткі. Пры нерухомым поясе верхняй канцавіны пярэдняя зубчастая цягліца з'яўляецца яшчэ і дапаможнай дыхальнай цягліцай.
- Інервацыя: n. thoracicus longus (CV-CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. thoracodorsalis, thoracica lateralis, intercostales.'
Глыбокія цягліцы грудзей
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавыя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales externi):
- Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (удых).
- Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThXI).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica.
Унутраныя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales interni):
- Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (выдых).
- Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThXI).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica.
Самыя ўнутраныя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales intimi):
- Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (выдых).
- Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThXI).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica.
Папярочная цяглiца грудзей (mm. transversus thoracis):
- Функцыя: удзельнічае у акце дыхання (выдых).
- Інервацыя: nn. intercostales (ThII-ThVI).
- Кровазабеспячэнне: a. thoracica interna.
Цяглiцы, падымаючыя рэбры (mm. levatores costarum):
- Функцыя: паднімаюць рэбры.
- Інервацыя: nn. spinales, intercostales (CVIII, ThI-ThXI).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores.
Дыяфрагма (diaphragma)
[правіць | правіць зыходнік]- Функцыя: дыяфрагма з'яўляецца галоўнай дыхальнай цягліцай, якая пры скарачэнні робіцца плоскаю, садзейнічаючы такім чынам удыху, і прымае форму сферы падчас выдыху.
- Інервацыя: nn. phrenici (CIII-CV).
- Кровазабеспячэнне: aa. pericardiacophrenicae, phrenica superior, phrenica inferior, musculophrenica, intercostales posteriores.
Цягліцы жывата
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы бакавой сценкі жывата
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавая косая цяглiца жывата (m. obliquus externus abdominis):
- Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; скарачаючыся з аднаго боку, круціць тулава ў супрацьлеглы бок; двухбаковае скарачэнне пры замацаваным лагве цягне грудную клетку і згінае пазваночны слуп.
- Інервацыя: nn. intercostales (LI, ThV-ThXII), iliohypogastricus (ThXII-LI), ilioinguinalis (LI).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica lateralis, circumflexa ilium superficialis.
Унутраная косая цяглiца жывата (m. obliquus internus abdominis):
- Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; скарачаючыся з аднаго боку, круціць тулава ў свой бок.
- Інервацыя: nn. intercostales (ThVIII-ThXII), iliohypogastricus (ThXII-LI), ilioinguinalis.
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, epigastrica inferior, epigastrica superior, musculophrenica.
Папярочная цяглiца жывата (m. transverus abdominis):
- Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; робіць плоскаю сценку жывата, збліжае ніжнія аддзелы грудной клеткі.
- Інервацыя: nn. intercostales (ThVII-ThXII), iliohypogastricus, ilioinguinalis.
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, epigastricae superior et inferior, musculophrenica.
Цягліцы пярэдняй сценкі жывата
[правіць | правіць зыходнік]Прамая цяглiца жывата (m. rectus abdominis):
- Функцыя: цягліца з'яўляецца часткаю брушнога прэса, нахіляе тулава наперад.
- Інервацыя: nn. intercostales (ThV-ThXII), iliohypogastricus (ThXII, LI).
- Кровазабеспячэнне: aa. intercostales, epigastricae superior et inferior.
Пірамідальная цяглiца (m. pyramidalis):
- Функцыя: цягліца з'яўляецца часткаю брушнога прэса, нахіляе тулава наперад, нацягвае белую лінію жывата.
- Інервацыя: nn. intercostales (ThV-ThXII), iliohypogastricus (ThXII, LI).
- Кровазабеспячэнне: aa. cremasterica, epigastrica inferior.
Цягліцы задняй сценкі жывата
[правіць | правіць зыходнік]Квадратная цяглiца паясніцы (m. quadratus lumborum):
- Функцыя: цягне падуздышную косць уверх, а XII рабро ўніз; удзельнічае ў бакавых згінаннях паяснічнай часткі пазваночнага слупа; пры двухбаковым скарачэнні цягне паяснічны аддзел пазваночнага слупа назад.
- Інервацыя: nn. intercostales (ThXI-ThXII), lumbales (LI-LIII, ThXII).
- Кровазабеспячэнне: aa. subcostalis, lumbalis, iliolumbalis.
Паверхневыя цягліцы шыі
[правіць | правіць зыходнік]Бакавая група
[правіць | правіць зыходнік]Падскурная цягліца шыі (platysma):
- Функцыя: нацягвае скуру шыі і часткова грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз.
- Інервацыя: r. colli (n. facialis).
- Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis superficialis, facialis.
Грудзiна-ключыца-соскападобная цяглiца (m. sternocleidomastoideus):
- Функцыя: пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў свой бок, твар пры гэтым паварочваецца ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні цягліцы галава закідаецца назад і крыху высоўваецца наперад; пры замацаванай галаве цягліца цягне ўверх ключыцу і грудзіну.
- Інервацыя: r. externus (n. accessorius), n. cervicalis (CII-CIV).
- Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, sternocleidomastoidea, thyroidea superior.
Пасярэдняя група
[правіць | правіць зыходнік]Надпад'язычныя цяглiцы
[правіць | правіць зыходнік]Двухбрушная цягліца (m. digastricus):
- Функцыя: пры замацаванай пад'язычнай косці апускае ніжнюю сківіцу; пры замацаванай ніжняй сківіцы цягне пад'язычную косць уверх.
- Інервацыя: пярэдняе брушка — n. mylohyoideus (n. trigeminus); задняе — r. digastricus (n. facialis).
- Кровазабеспячэнне: пярэдняе брушка — a. submentalis; задняе — aa. occipitalis, auricularis posterior.
Шылапад'язычная цяглiца (m. stylohyoideus):
- Функцыя: цягне пад'язычную косць назад, уверх і вонкі.
- Інервацыя: r. stylohyoideus (n. facialis).
- Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus a. lingualis.
Сківічна-пад'язычная цяглiца (m. mylohyoideus):
- Функцыя: пры замацаванай ніжняй сківіцы цягліца цягне пад'язычную косць уверх і наперад; пры замацаванай пад'язычнай косці ўдзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы.
- Інервацыя: n. mylohyoideus (n. trigeminus).
- Кровазабеспячэнне: aa. sublingualis, submentalis.
Падбародачна-пад'язычная цяглiца (m. geniohyoideus):
- Функцыя: цягне наперад і ўверх пад'язычную косць; пры замацаванай пад'язычнай косці ўдзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы.
- Інервацыя: nn. cervicales (CI-CII).
- Кровазабеспячэнне: aa. sublingualis, submentalis.
Падпад'язычныя цяглiцы
[правіць | правіць зыходнік]Грудзiна-пад'язычная цяглiца (m. sternohyoideus):
- Функцыя: цягне пад'язычную косць уніз.
- Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI-CIII).
Грудзiна-шчытападобная цяглiца (m. sternothyroideus):
- Функцыя: цягне гартань уніз.
- Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI-CIII).
Шчытапад'язычная цяглiца (m. thyrohyoideus):
- Функцыя: набліжае пад'язычную косць да гартані; пры замацаванай пад'язычнай косці паднімае гартань.
- Інервацыя: r. thyrohyoideus ansae cervicalis (CI-CII).
Цяглiца, падымаючая шчытападобную залозу (m. levator glandulae thyroideae) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
- Функцыя: падцягвае капсулу і з ёю шчытападобную залозу.
- Інервацыя: r. thyrohyoideus ansae cervicalis (CI-CII).
Лапатачна-пад'язычная цяглiца (m. omohyoideus):
- Функцыя: пры замацаванай лапатцы цягне шчытападобную залозу ўніз і вонкі, а яшчэ адцягвае похву судзінна-нервовага пучка шыі, пашыраючы пры гэтым прасвет унутранай ярэмнай вены, v. jugularis internae.
- Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI-CIII).
Кровазабеспячэнне: усе цягліцы, якія ляжаць ніжэй за пад'язычную косць, забяспечваюцца крывёю з наступных судзін — aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis.
Глыбокія цягліцы шыі
[правіць | правіць зыходнік]Бакавая група
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя лесвічная цяглiца (m. scalenus anterior):
- Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне І рабро ўверх; пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ў свой бок, а пры двухбаковым — наперад.
- Інервацыя: nn. cervicales (CV-CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis ascendens, thyroidea inferior.
Cярэдняя лесвічная цяглiца (m. scalenus medius):
- Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе паднімае І рабро; пры замацаванай грудной клетцы нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад.
- Інервацыя: nn. cervicales (CIII-CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis profunda.
Задняя лесвічная цяглiца (m. scalenus posterior):
- Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе паднімае II рабро; пры замацаванай грудной клетцы і двухбаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ўперад.
- Інервацыя: nn. cervicales (CVII-CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda et transversa colli, intercostalis posterior I (truncus costocervicalis).
Найменшая лесвічная цяглiца (m. scalenus minimus) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
- Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне ўверх І рабро і купал плеўры.
- Інервацыя: nn. cervicales (CV-CVII).
- Кровазабеспячэнне: a. cervicalis ascendens.
Пасярэдняя група
[правіць | правіць зыходнік]Доўгая цяглiца шыi (m. longus colli (cervicis)):
- Функцыя: нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад і ў свой бок.
- Інервацыя: nn. cervicales (CIII-CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda.
Доўгая цяглiца галавы (m. longus capitis):
- Функцыя: нахіляе галаву і шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад.
- Інервацыя: nn. cervicales (CI-CІV).
- Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis profunda.
Падпатылічныя цягліцы
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis anterior):
- Функцыя: нахіляе галаву ў свой бок, пры двухбаковым скарачэнні — наперад.
- Інервацыя: nn. cervicales (CІ-CII).
- Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, pharyngea ascendens.
Латэральная прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis lateralis):
- Функцыя: нахіляе галаву ў свой бок, пры двухбаковым скарачэнні — наперад.
- Інервацыя: nn. cervicales (CІ-CII).
- Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, occipitalis.
Вялікая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior major);
Малая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior minor);
Верхняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis superior):
- Інервацыя: nn. suboccipitalis (CI), cervicalis II.
Ніжняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis inferior):
- Функцыя: рух галавы назад пры двухбаковым скарачэнні, назад і ўбок — пры аднабаковым, пры гэтым ніжняя косая і часткова вялікая прамая цягліцы круцяць галаву.
- Інервацыя: n. suboccipitalis (CІ).
- Кровазабеспячэнне: a. cervicalis profunda.
Цягліцы твару
[правіць | правіць зыходнік]Надчэрапная цягліца (m. epicranius)
[правіць | правіць зыходнік]Надчэрапная цяглiца (m. epicranius) — так называюць звычайна сухажыльны шлем і звязаныя з ім цяглічныя часткі — Патылічна-лобная цяглiца (m. occipitofrontalis):
- Функцыя: пры скарачэнні патылічнага брушка сухажыльны шлем, а разам з ім і скура валасістай часткі галавы перасоўваюцца назад; пры скарачэнні лобнага брушка перамяшчае сухажыльны шлем і звязаную з ім частку скуры галавы наперад; пры замацаваным шлеме цягліца паднімае бровы і пашырае вачнічную шчыліну.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: лобнае брушка — aa. temporalis superficialis, supraorbitalis, lacrimalis; патылічнае брушка — aa. occipitalis, auricularis posterior.
Цягліцы вакол слыхавой адтуліны
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя вушная цягліца (m. auricularis anterior):
- Функцыя: ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: a. temporalis superficialis.
Верхняя вушная цягліца (m. auricularis superior):
- Функцыя: ссоўвае вушную ракавіну ўверх, нацягвае сухажыльны шлем.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior.
Задняя вушная цягліца (m. auricularis posterior):
- Функцыя: цягне вушную ракавіну назад.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: a. auricularis posterior.
Цягліцы вакол вачнічнай шчыліны
[правіць | правіць зыходнік]Цяглiца, зморшчваючая брыво (m. corrugator supercilii):
- Функцыя: зводзіць скуру броваў да сярэдняй лініі, утвараючы вертыкальныя зморшчыны ў абсягу пераносіцы (у міжброўным прамежку).
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. frontalis, supraorbitalis, temporalis superficialis.
Цяглiца ганарліўцаў (m. procerus):
- Функцыя: пры скарачэнні цягліцы з абодвух бакоў ля кораня носа ўтвараюцца папярочныя зморшчыны.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. angularis, supraorbitalis.
Цяглiца, апускаючая брыво (m. depressor supercilii):
- Функцыя: апускае брыво ўніз і крыху ўнутр.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. angularis, supraorbitalis.
Кругавая цягліца вока (m. orbicularis oculi):
- Функцыя: pars orbitalis звужае вачнічную шчыліну і разгладжвае папярочныя зморшчыны ў вобласці скуры лба; pars palpebralis заплюшчвае вачнічную шчыліну; pars profunda пашырае слёзны мяшок.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. facialis, temporalis superficialis, infraorbitalis, supraorbitalis.
Цягліцы вакол ротавай шчыліны
[правіць | правіць зыходнік]Кругавая цягліца рота (m. orbicularis oris):
- Функцыя: звужае ротавую шчыліну і выцягвае вусны наперад.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. labiales superior et inferior, mentalis.
Вялікая скулавая цягліца (m. zygomaticus major):
- Функцыя: цягне вугал рота ўверх і вонкі.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, buccalis.
Малая скулавая цягліца (m. zygomaticus minor);
Цяглiца, падымаючая верхнюю губу (m. levator labii superioris);
Цяглiца, падымаючая верхнюю губу і крыло носа (m. levator labii superioris alaeque nasi):
- Функцыя: паднімаюць верхнюю губу і падцягваюць крыло носа.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis.
Цягліца, падымаючая вугал рота (m. levator anguli oris):
- Функцыя: цягне вугал рота ўверх і вонкі.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, buccalis.
Шчочная цягліца (m. buccinator):
- Функцыя: адцягвае вугал рота ўбок; пры двухбаковым скарачэнні расцягвае ротавую шчыліну, прыціскае ўнутраную паверхню шчок да зубоў.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: a. buccalis.
Цягліца смеху (m. risorius) — ёсць не ва ўсіх людзей:
- Функцыя: цягне вугал рота ў латэральны бок.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. facialis, transversa faciei, buccalis.
Цяглiца, апускаючая вугал рота (m. depressor anguli oris):
- Функцыя: цягне вугал рота ўніз і вонкі.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis.
Цяглiца, апускаючая ніжнюю губу (m. depressor labii inferioris):
- Функцыя: цягне ніжнюю губу ўніз.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis.
Падбародачная цягліца (m. mentalis):
- Функцыя: цягне скуру падбародка ўверх, выцягвае ніжнюю губу.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis.
Папярочная цягліца падбародка (m. transversus menti) — ёсць не ва ўсіх людзей:
- Функцыя: цягне скуру падбародка ўверх, выцягвае ніжнюю губу.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis.
Цягліцы вакол ноздраў
[правіць | правіць зыходнік]Насавая цягліца (m. nasalis):
- Функцыя: звужае насавую адтуліну.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: aa. labialis superior, angularis.
Цяглiца, апускаючая перагародку носа (m. depressor septi nasi):
- Функцыя: цягне перагародку носа ўніз.
- Інервацыя: n. facialis.
- Кровазабеспячэнне: a. labialis superior.
Жавальныя цягліцы
[правіць | правіць зыходнік]Жавальная цягліца (m. masseter):
- Функцыя: паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу; паверхневая частка цягліцы ўдзельнічае ў высоўванні сківіцы наперад.
- Інервацыя: n. massetericus (n. trigeminus).
- Кровазабеспячэнне: aa. masseterica, transversa faciei.
Скроневая цягліца (m. temporalis):
- Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу; заднія пучкі цягнуць назад высунутую наперад ніжнюю сківіцу.
- Інервацыя: nn. temporales profundi (n. trigeminus).
- Кровазабеспячэнне: aa. temporalis profunda et superficialis.
Латэральная крылападобная цяглiца (m. pterygoideus lateralis):
- Функцыя: ссоўвае ніжнюю сківіцу ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні высоўвае ніжнюю сківіцу наперад.
- Інервацыя: n. pterygoideus lateralis (n. trigeminus).
- Кровазабеспячэнне: aa. alveolares inferiores (a. maxillaris), facialis.
Медыяльная крылападобная цяглiца (m. pterygoideus medialis):
- Функцыя: ссоўвае ніжнюю сківіцу ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні высоўвае ніжнюю сківіцу наперад і паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу.
- Інервацыя: n. pterygoideus medialis (n. trigeminus).
- Кровазабеспячэнне: aa. alveolares superiores (a. maxillaris), ofacialis.
Цягліцы верхняй канцавіны
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы пояса верхняй канцавіны
[правіць | правіць зыходнік]Дэльтападобная цяглiца (m. deltoideus):
- Функцыя: цягне плячо наперад і крыху прануе яго, адводзіць плячо вонкі, да гарызантальнай плоскасці; цягне руку назад, крыху супінуючы яе.
- Інервацыя: n. axillaris (CV—CVI).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa humeri posterior, thoracoacromialis.
Надвосцевая цяглiца (m. supraspinatus):
- Функцыя: адводзіць плячо.
- Інервацыя: n. suprascapularis (CV—CVI).
- Кровазабеспячэнне: aa. suprascapularis, circumflexa scapulae.
Падвосцевая цяглiца (m. infraspinatus):
- Функцыя: адводзіць назад паднятую руку і круціць плячо вонкі.
- Інервацыя: n. suprascapularis (CV—CVI).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa scapulae, suprascapularis.
Малая круглая цяглiца (m. teres minor):
- Функцыя: супінуе плячо, крыху адводзячы яго назад; адцягвае сустаўную капсулу плечавога сустава.
- Інервацыя: n. axillaris (CV—CVI).
- Кровазабеспячэнне: a. circumflexa scapulae.
Вялікая круглая цяглiца (m. teres major):
- Функцыя: прануе плячо і цягне яго назад, прыводзячы да тулава.
- Інервацыя: n. subscapularis (CV—CVII).
- Кровазабеспячэнне: a. subscapularis
Падлапатачная цяглiца (m. subscapularis):
- Функцыя: прануе плячо і ўдзельнічае ў прывядзенні яго да тулава.
- Інервацыя: n. subscapularis (CV—CVII).
- Кровазабеспячэнне: a. subscapularis
Цягліцы свабоднай часткі верхняй канцавіны
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы пляча
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя група
[правіць | правіць зыходнік]Двухгалоўкавая цяглiца пляча (m. biceps brachii):
- Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе і супінуе перадплечча; за кошт доўгай галоўкі прымае ўдзел у адвядзенні рукі, за кошт кароткай — у яе прывядзенні.
- Інервацыя: n. musculocutaneus (CV—CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, recurrens radialis, brachialis.
Дзюба-плечавая цяглiца (m. coracobrachialis):
- Функцыя: паднімае руку і прыводзіць яе да пасярэдняй лініі.
- Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI—CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexae humeri anterior et posterior.
Плечавая цяглiца (m. brachialis):
- Функцыя: згінае перадплечча ў локцевым суставе і нацягвае сустаўную капсулу локцевага сустава.
- Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI—CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, brachialis et recurrens radialis.
Задняя група
[правіць | правіць зыходнік]Трохгалоўкавая цяглiца пляча (m. triceps brachii):
- Функцыя: за кошт доўгай галоўкі адбываецца рух рукі назад і прывядзенне пляча да тулава; уся цягліца прымае ўдзел у разгінанні перадплечча.
- Інервацыя: n. radialis (CV—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa humeri posterior, profunda brachii, collaterales ulnares superior et inferior.
Локцевая цяглiца (m. anconeus):
- Функцыя: разгінае перадплечча ў локцевым суставе, адцягваючы пры гэтым яго сустаўную капсулу.
- Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: a. interossea recurrens.
Сустаўная цягліца локця (m. articularis cubiti) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
- Функцыя: нацягвае капсулу локцевага сустава.
Цягліцы перадплечча
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя група
[правіць | правіць зыходнік]А) Першы (паверхневы) слой
[правіць | правіць зыходнік]Круглы пранатар (m. pronator teres):
- Функцыя: прануе перадплечча.
- Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. brachialis, ulnaris, radialis.
Прамянёвая згiнальнiца запясця (m. flexor carpi radialis):
- Функцыя: згінае і прануе кісць.
- Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII(CVIII)).
- Кровазабеспячэнне: a. radialis.
Доўгая далоневая цяглiца (m. palmaris longus):
- Функцыя: нацягвае далоневы апанеўроз і прымае ўдзел у згінанні кісці.
- Інервацыя: n. medianus (CVII—CVIII(ThI)).
- Кровазабеспячэнне: a. radialis.
Локцевая згiнальнiца запясця (m. flexor carpi ulnaris):
- Функцыя: згінае кісць і ўдзельнічае ў яе прывядзенні.
- Інервацыя: n. ulnaris (CVII—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares, brachialis, ulnaris.
Б) Другі слой
[правіць | правіць зыходнік]Паверхневая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum superficialis):
- Функцыя: згінае сярэднія фалангі пальцаў ад указальнага пальца да мезенца.
- Інервацыя: n. medianus (CVII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: aa. radialis, ulnaris.
В) Трэці слой
[правіць | правіць зыходнік]Глыбокая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum profundus):
- Функцыя: згінае дыстальныя фалангі пальцаў ад указальнага пальца да мезенца.
- Інервацыя: nn. ulnaris et medianus (CVI—ThI).
- Кровазабеспячэнне: a. ulnaris.
Доўгая згінальніца вялікага пальца кісці (m. flexor pollicis longus):
- Функцыя: згінае дыстальную фалангу вялікага пальца.
- Інервацыя: n. medianus (CVI—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. radialis, ulnaris, interossea anterior.
Г) Чацвёрты слой
[правіць | правіць зыходнік]Квадратны пранатар (m. pronator quadratus):
- Функцыя: прануе перадплечча.
- Інервацыя: n. medianus (CVI—ThI).
- Кровазабеспячэнне: a. interossea anterior.
Латэральная (прамянёвая) група
[правіць | правіць зыходнік]Плечапрамянёвая цягліца (m. brachioradialis):
- Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе і прымае ўдзел як у пранацыі, гэтак і ў супінацыі прамянёвай косці.
- Інервацыя: n. radialis (CV—CVI(CVII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. radialis, collateralis radialis, recurrens radialis.
Доўгая прамянёвая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi radialis longus):
- Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе, разгінае кісць і прымае ўдзел у яе адвядзенні.
- Інервацыя: n. radialis (CV—CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. radialis, collateralis radialis, recurrens radialis.
Кароткая прамянёвая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi radialis brevis):
- Функцыя: разгінае кісць і крыху адводзіць яе.
- Інервацыя: n. radialis ((CV)CVI—CVII).
- Кровазабеспячэнне: aa. radialis, recurrens radialis.
Задняя група
[правіць | правіць зыходнік]А) Паверхневы слой
[правіць | правіць зыходнік]Локцевая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi ulnaris):
- Функцыя: адводзіць кісць у бок локця і разгінае яе.
- Інервацыя: n. radialis ((CVI)CVII—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.
Разгінальніца пальцаў (m. extensor digitorum):
- Функцыя: разгінае пальцы, прымае ўдзел яшчэ і ў разгінанні кісці ў прамянёва-запясцевым суставе.
- Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.
Разгінальніца мезенца (m. extensor digiti minimi):
- Функцыя: разгінае мезенец.
- Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.
Б) Глыбокі слой
[правіць | правіць зыходнік]Супінатар (m. supinator):
- Функцыя: круціць перадплечча вонкі (супінуе) і прымае ўдзел у разгінанні рукі ў локцевым суставе.
- Інервацыя: n. radialis (CV—CVII(CVIII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. recurrens radialis, rucurrens interossea, radialis.
Доўгая цяглiца, адводзячая вялiкі палец кiсцi (m. abductor pollicis longus):
- Функцыя: адводзіць вялікі палец, прымаючы ўдзел у адвядзенні ўсёй кісці.
- Інервацыя: n. radialis (CVI—CVII(CVIII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis.
Кароткая разгiнальнiца вялiкага пальца кiсцi (m. extensor pollicis brevis):
- Функцыя: разгінае і крыху адводзіць праксімальную фалангу І пальца кісці.
- Інервацыя: n. radialis (CVI—CVII(CVIII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis.
Доўгая разгiнальнiца вялiкага пальца кiсцi (m. extensor pollicis longus):
- Функцыя: разгінае вялікі палец кісці і крыху адводзіць яго.
- Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis.
Разгiнальнiца указальнага пальца (m. extensor indicis):
- Функцыя: разгінае II палец.
- Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.
Цягліцы кісці
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы далоні
[правіць | правіць зыходнік]А) Цягліцы ўзвышэння вялікага пальца кісці
[правіць | правіць зыходнік]Кароткая цяглiца, адводзячая вялiкі палец кiсцi (m. abductor pollicis brevis):
- Функцыя: адводзіць вялікі палец кісці, крыху процістаўляючы яго, і прымае ўдзел у згінанні праксімальнай фалангі.
- Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII).
- Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis.
Кароткая згінальніца вялiкага пальца кiсцi (m. flexor pollicis brevis):
- Функцыя: згінае праксімальную фалангу вялікага пальца кісці.
- Інервацыя: паверхневая галоўка — n. medianus (CVI—CVII); глыбокая галоўка — n. ulnaris (CVIII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis, arcus palmaris profundus.
Цяглiца, процiстаўляючая вялiкі палец кiсцi (m. opponens pollicis):
- Функцыя: процістаўляе вялікі палец кісці мезенцу.
- Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII).
- Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis, arcus palmaris profundus.
Цяглiца, прыводзячая вялiкі палец кiсцi (m. adductor pollicis):
- Функцыя: прыводзіць вялікі палец кісці і прымае ўдзел у згінанні яго праксімальнай фалангі.
- Інервацыя: n. ulnaris (CVIII).
- Кровазабеспячэнне: arcus palmaris superficialis et profundus.
Б) Цягліцы ўзвышэння мезенца
[правіць | правіць зыходнік]Кароткавая далоневая цягліца (m. palmaris brevis):
- Функцыя: нацягвае далоневы апанеўроз, утвараючы пры гэтым шэраг зморшчын на скуры ўзвышэння мезенца.
- Інервацыя: n. ulnaris ((CVIII)CVIII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: a. ulnaris.
Цяглiца, адводзячая мезенец (m. abductor digiti minimi):
- Функцыя: адводзіць мезенец і прымае ўдзел у згінанні яго праксімальнай фалангі.
- Інервацыя: n. ulnaris ((CVII)CVIII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris.
Кароткая згiнальнiца мезенца (m. flexor digiti minimi brevis):
- Функцыя: згінае праксімальную фалангу мезенца і прымае ўдзел у яго прывядзенні.
- Інервацыя: n. ulnaris (CVII—CVIII).
- Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris.
Цяглiца, процiстаўляючая мезенец (m. opponens digiti minimi):
- Функцыя: процістаўляе мезенец вялікаму пальцу кісці.
- Інервацыя: n. ulnaris (CVII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris.
В) Сярэдняя група
[правіць | правіць зыходнік]Чэрвепадобныя цяглiцы (mm. lumbricales):
- Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднюю і дыстальную фалангі тых жа пальцаў.
- Інервацыя: І і ІІ — n. medianus; III і IV — n. ulnaris (CVIII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: arcus palmares superficialis et profundus.
Далоневыя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei palmares):
- Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальнага і безыменнага пальцаў і мезенца, прыводзяць гэтыя пальцы да сярэдняга пальца.
- Інервацыя: n. ulnaris (CVIII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: arcus palmaris profundus.
Цягліцы тылу кісці
[правіць | правіць зыходнік]Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales):
- Функцыя: дзве цягліцы прамянёвага краю цягнуць праксімальныя фалангі ўказальнага і сярэдняга пальцаў у бок вялікага пальца кісці; дзве цягліцы локцевага краю цягнуць сярэдні і безыменны пальцы ў бок мезенца. Апроч гэтага, усе цягліцы прымаюць удзел у згінанні праксімальных фалангаў і выпростванні сярэдніх і дыстальных фалангаў указальнага, сярэдняга, безыменнага пальцаў і мезенца.
- Інервацыя: n. ulnaris (CVIII—ThI).
- Кровазабеспячэнне: arcus palmaris profundus, aa. metacarpales dorsales.
Цягліцы ніжняй канцавіны
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы пояса ніжняй канцавіны (цягліцы лагва)
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная група
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая паяснічная цягліца (m. psoas major):
- Функцыя: нацягвае падуздышную фасцыю.
- Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI—LII).
- Кровазабеспячэнне: aa. lumbales.
Малая паяснічная цягліца (m. psoas minor) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
- Функцыя: нацягвае падуздышную фасцыю.
- Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI—LII).
- Кровазабеспячэнне: aa. lumbales.
Падуздышная цягліца (m. iliacus) зліваецца з вялікай паяснічнай цягліцай, у выніку чаго ўтвараецца: Падуздышна-паяснічная цягліца (m. iliopsoas):
- Функцыя: згінае сцягно ў лагвова-сцегнавым суставе, круцячы яго вонкі; пры фіксаваным сцягне нахіляе (згінае) тулава ўперад.
- Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI—LII).
- Кровазабеспячэнне: aa. iliolumbalis, circumflexa ilium profunda.
Унутраная запіральная цягліца (m. obturatorius internus):
- Функцыя: супінуе сцягно.
- Інервацыя: rr. musculares plexus sacralis (LIV—SII(SIII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior, obturatoria, pudenda interna.
Грушападобная цягліца (m. piriformis):
- Функцыя: супінуе сцягно, а яшчэ ўдзельнічае ў яго адвядзенні.
- Інервацыя: rr. musculares plexus sacralis (SI—SII(SIII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior et inferior.
Вонкавая група
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая ягадзічная цягліца (m. gluteus maximus):
- Функцыя: выпроствае сагнутае ўперад тулава, разгінае сцягно, адначасова прануючы яго, а яшчэ нацягвае шырокую фасцыю сцягна.
- Інервацыя: n. gluteus inferior (plexus sacralis) (LV,SI(SII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. gluteae superior et inferior, circumflexa femoris medialis, profunda femoris (perforans).
Сярэдняя ягадзічная цягліца (m. gluteus medius):
- Функцыя: адводзіць сцягно, прычым пярэднія пучкі круцяць сцягно ўнутр, а заднія — вонкі; прымае ўдзел у выпростванні сагнутага ўперад тулава.
- Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis.
Малая ягадзічная цягліца (m. gluteus minimus):
- Функцыя: як і сярэдняя ягадзічная цягліца, адводзіць нагу і прымае ўдзел у выпростванні сагнутага тулава.
- Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis.
Квадратная цягліца сцягна (m. quadratus femoris):
- Функцыя: круціць сцягно вонкі.
- Інервацыя: n. ischiadicus (plexus sacralis) (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior, circumflexa femoris medialis, obturatoria.
Верхняя блiзнятная цяглiца (m. gemellus superior):
- Функцыя: круціць сцягно вонкі.
- Інервацыя: цяглічныя галіны plexus sacralis (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior.
Ніжняя блiзнятная цяглiца (m. gemellus inferior):
- Функцыя: круціць сцягно вонкі.
- Інервацыя: цяглічныя галіны plexus sacralis (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior.
Вонкавая запіральная цягліца (m. obturatorius externus):
- Функцыя: круціць сцягно вонкі.
- Інервацыя: n. obturatorius (plexus lumbalis) ((LII)LIII—LIV).
- Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, circumflexa femoris lateralis.
Напружвальніца шырокай фасцыі (m. tensor fasciae latae):
- Функцыя: напружвае шырокую фасцыю сцягна і прымае ўдзел у яго згінанні.
- Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis.
Цягліцы свабоднай часткі ніжняй канцавіны
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы сцягна
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя група
[правіць | правіць зыходнік]Кравецкая цягліца (m. sartorius):
- Функцыя: згінае сцягно і галёнку, круціць сцягно вонкі, а галёнку — унутр, гэткім чынам прымаючы ўдзел у закідванні нагі за нагу.
- Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LII—LIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris lateralis, genus suprema, цяглічныя галіны a. femoralis.
Чатырохгалоўкавая цягліца сцягна (m. quadriceps femoris):
- Функцыя: чатырохгалоўкавая цягліца пры скарачэнні ўсіх сваіх галовак разгінае галёнку, за кошт m. rectus femoris прымае ўдзел у згінанні сцягна.
- Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LII—LIV).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris lateralis, profunda femoris, femoralis.
Сустаўная цягліца калена (m. articularis genus):
- Функцыя: нацягвае капсулу каленнага сустава.
- Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LIII—LIV).
- Кровазабеспячэнне: a. circumflexa femoris lateralis, rr. perforantes a. profundae femoris.
Медыяльная група
[правіць | правіць зыходнік]Тонкая цягліца (m. gracilis):
- Функцыя: прыводзіць сцягно, а яшчэ прымае ўдзел у згінанні галёнкі, паварочваючы нагу вонкі.
- Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII—LIV).
- Кровазабеспячэнне: aa. pudenda externa, obturatoria, profunda femoris.
Доўгая цягліца-прыводніца (m. adductor longus):
- Функцыя: прыводзіць сцягно, прымаючы ўдзел у яго згінанні і кручэнні вонкі.
- Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII—LIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, pudenda externa, profunda femoris.
Кароткая цягліца-прыводніца (m. adductor brevis):
- Функцыя: прыводзіць сцягно, прымаючы ўдзел у яго згінанні і кручэнні вонкі.
- Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII—LIV).
- Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, perforantes.
Вялікая цягліца-прыводніца (m. adductor magnus):
- Функцыя: прыводзіць сцягно, крыху круцячы яго вонкі.
- Інервацыя: задняя галіна n. obturatorius (LII—LIII), галіны n. ischiadicus (LIV—LV).
- Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, perforantes.
Грабянцовая цягліца (m. pectineus):
- Функцыя: згінае і прыводзіць сцягно, крыху круцячы яго вонкі.
- Інервацыя: галіны n. femoralis і (не заўсёды) n. obturatorius (LII—LIII).
- Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, pudenda externa, profunda femoris.
Задняя група
[правіць | правіць зыходнік]Паўсухажыльная цягліца (m. semitendinosus):
- Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, крыху круцячы яе ўнутр; прымае ўдзел у выпростванні тулава.
- Інервацыя: галіны n. tibialis (LIV—LV, SI (SII)).
- Кровазабеспячэнне: aa. perforantes.
Паўперапоначная цягліца (m. semimembranosus):
- Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, круціць яе ўнутр.
- Інервацыя: n. tibialis (LIV—LV, SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris medialis, perforantes, poplitea.
Двухгалоўкавая цягліца сцягна (m. biceps femoris):
- Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, круцячы яе ўнутр.
- Інервацыя: доўгая галоўка — nn. tibialis et ischiadicus (SI—SII), кароткая — nn. fibularis communis et ischiadicus (LIV—LV, SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris medialis, perforantes, poplitea.
Цягліцы галёнкі
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя група
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя вялiкагалёначная цяглiца (m. tibialis anterior):
- Функцыя: разгінае ступню, паднімаючы яе медыяльны край.
- Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior.
Доўгая разгiнальнiца пальцаў (m. extensor digitorum longus):
- Функцыя: разгінае чатыры пальцы ступні (II—V), ступню і разам з трэцяй малагалёначнай цягліцай паднімае (прануе) вонкавы край ступні.
- Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior.
Доўгая разгiнальнiца вялiкага пальца ступнi (m. extensor hallucis longus):
- Функцыя: разгінае вялікі палец ступні, прымае ўдзел у разгінанні ступні, паднімаючы (супінуючы) яе медыяльны край.
- Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior.
Задняя група
[правіць | правіць зыходнік]А) Паверхневы слой
[правіць | правіць зыходнік]Трохгалоўкавая цягліца галёнкі (m. triceps surae), якая складаецца з лыткавай цягліцы і камбалападобнай цягліцы:
- Функцыя: трохгалоўкавая цягліца галёнкі згінае галёнку ў каленным суставе, ажыццяўляе згінанне ступні, паднімае пятку і пры фіксаванай ступні цягне галёнку і сцягно назад.
- Інервацыя: n. tibialis (LIV—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.
Падэшвавая цягліца (m. plantaris):
- Функцыя: нацягвае капсулу каленнага сустава.
- Інервацыя: n. tibialis (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: a. poplitea.
Б) Глыбокі слой
[правіць | правіць зыходнік]Падкаленная цягліца (m. popliteus):
- Функцыя: згінае галёнку, круціць яе ўнутр, пры гэтым адцягвае капсулу каленнага сустава.
- Інервацыя: n. tibialis (LIV—SI (SII)).
- Кровазабеспячэнне: a. poplitea.
Доўгая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum longus):
- Функцыя: згінае дыстальныя фалангі II—V пальцаў ступні, прымае ўдзел у згінанні ступні, паднімаючы яе медыяльны край (супінуючы).
- Інервацыя: n. tibialis (LV—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.
Доўгая згінальніца вялікага пальца ступні (m. flexor hallucis longus):
- Функцыя: згінае вялікі палец ступні, удзельнічае ў згінанні II—V пальцаў ступні за кошт фіброзных пучкоў, які дадаюцца да сухажылляў доўгай згінальніцы пальцаў.
- Інервацыя: n. tibialis (LV—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.
Задняя вялікагалёначная цягліца (m. tibialis posterior):
- Функцыя: згінае ступню, круцячы яе вонкі (супінуючы).
- Інервацыя: n. tibialis (LV—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.
Латэральная група
[правіць | правіць зыходнік]Доўгая малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) longus):
- Функцыя: згінае ступню, апускаючы яе медыяльны край.
- Інервацыя: n. fibularis superficialis ((LIV) LV, SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. genus inferior lateralis, fibularis, tibialis anterior.
Кароткая малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) brevis):
- Функцыя: згінае ступню, адводзіць і паднімае яе латэральны край.
- Інервацыя: n. fibularis superficialis ((LIV) LV, SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. fibularis, tibialis anterior.
Трэцяя малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) tertius):
- Функцыя: паднімае латэральны край ступні.
- Інервацыя: n. fibularis superficialis (LIV, SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. fibularis, tibialis anterior.
Цягліцы ступні
[правіць | правіць зыходнік]Цягліцы тылу ступні
[правіць | правіць зыходнік]Кароткая разгінальніца пальцаў (m. extensor digitorum brevis):
- Функцыя: разгінае II—IV пальцы ступні, адцягвае іх у латэральны бок.
- Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
- Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis.
Кароткая разгінальніца вялікага пальца ступні (m. extensor hallucis brevis):
- Функцыя: разгінае вялікі палец ступні.
- Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—LV, SI).
- Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis.
Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales):
- Функцыя: I міжкасцявая цягліца цягне ІІ палец ступні ў медыяльны бок, ІІ, ІІІ і IV змяшчаюць ІІ-IV пальцы ў латэральным кірунку; усе чатыры цягліцы згінаюць праксімальныя фалангі і разгінаюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальных пальцаў.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
- Кровазабеспячэнне: arcus plantaris, aa. metatarsales plantares.
Цягліцы падэшвы
[правіць | правіць зыходнік]А) Цягліцы вялікага пальца ступні
[правіць | правіць зыходнік]Цяглiца-адводнiца вялiкага пальца ступнi (m. abductor hallucis):
- Функцыя: згінае і адводзіць вялікі палец ступні, замацоўвае медыяльную частку скляпення ступні.
- Інервацыя: n. plantaris medialis (LV, SI).
- Кровазабеспячэнне: a. plantaris medialis.
Кароткая згінальніца вялiкага пальца ступнi (m. flexor hallucis brevis):
- Функцыя: згінае вялікі палец ступні.
- Інервацыя: латэральная частка — n. plantaris lateralis (SI)n-SII), медыяльная — n. plantaris medialis (LV, SII).
- Кровазабеспячэнне: a. plantaris medialis, arcus plantaris.
Цяглiца-прыводнiца вялiкага пальца ступнi (m. adductor hallucis):
- Функцыя: прыводзіць вялікі палец ступні і згінае яго.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
- Кровазабеспячэнне: aa. metatarsales plantares, rr. perforantes a. arcuatae.
Б) Цягліцы мезенца ступні
[правіць | правіць зыходнік]Цяглiца-адводнiца мезенца ступнi (m. abductor digiti minimi):
- Функцыя: адводзіць і згінае праксімальную фалангу мезенца ступні.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.
Кароткая згінальніца мезенца ступнi (m. flexor digiti minimi brevis):
- Функцыя: згінае праксімальную фалангу мезенца ступні.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.
Цяглiца-процiстаўнiца мезенца ступнi (m. opponens digiti minimi) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
- Функцыя: процістаўляе мезенец вялікаму пальцу ступні.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.
В) Пасярэднія цягліцы падэшвы
[правіць | правіць зыходнік]Кароткая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum brevis):
- Функцыя: згінае сярэднія фалангі ІІ—V пальцаў ступні.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (LV, SI).
- Кровазабеспячэнне: aa. plantares lateralis et medialis.
Квадратная цягліца падэшвы, або Дадатковая згінальніца (m. quadratus plantae, seu m. flexor accessorius):
- Функцыя: удзельнічае разам з m. flexor digitorum longus у згінанні дыстальных фалангаў, надаючы яе цязе прамы кірунак.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
- Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.
Чэрвепадобныя цягліцы (mm. lumbricales):
- Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі II—V пальцаў ступні, адначасова разгінаючы сярэднія і дыстальныя фалангі тых жа пальцаў.
- Інервацыя: nn. plantares medialis et lateralis (LV—SII).
- Кровазабеспячэнне: aa. plantares lateralis et medialis.
Падэшвавыя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei plantares):
- Функцыя: згінаюць праксімальныя і разгінаюць сярэднія і дыстальныя фалангі III—V пальцаў ступні, а яшчэ прыводзяць вышэй згаданыя пальцы да ІІ пальца.
- Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
- Кровазабеспячэнне: arcus plantaris, aa. metatarseae plantares.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
- ↑ Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
- ↑ Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков)
- ↑ Парадак пераліку цягліц у спісе адпавядае парадку вывучэння элементаў цяглічнай сістэмы на кафедрах нармальнай анатоміі ў вышэйшых медыцынскіх навучальных установах Беларусі, Украіны і Расіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков) (руск.)
- Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
- Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
- Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
- Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка : каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2
- Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3 (руск.)
- Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М. Р. 5-е изд., перераб. и доп. — М.: 2001. — Т.1 — 640с., Т.2 — 640с. (руск.)
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |