Кумба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кумба
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1977
Вышыня цэнтра
1 687 м
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кумба на карце Камеруна
Кумба (Камерун)
Кумба
Кумба (Камерун)
Кумба
Кафедральны сабор Кумба

Кумба[1] (англ.: Kumbo, фр.: Kumbo) — другі па колькасці насельніцтва горад Паўночна-Заходняга рэгіёна Камеруна, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Буі. Гістарычны і культурны цэнтр нсо  (руск.) — аднаго з карэнных народаў краіны. У 2005 годзе насельніцтва горада складала 80 212 чалавек, усёй камуны з цэнтрам у Кумба — 83 079 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кумба размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Камеруна на вышыні каля 2 тысяч метраў над узроўнем мора. Адлегласць да сталіцы рэгіёна Баменды складае каля 110 кіламетраў, гэтыя гарады злучаныя Кальцавой дарогай Бамендскага ўзвышша. Горад Кумба падзяляецца на тры ўнутраныя раёны — Табін, Мбвэ і Скверз.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Галерэя спадчыны Муса — музей, створаны ў 1996 годзе ў памяць пра традыцыйных артыстаў і разьбяроў па дрэве Даніэля Канджа Мусу і яго сына.
  • Палац фонаў — правадыроў народа нсо  (руск.).
  • Кафедральны сабор каталіцкай епархіі Кумба  (руск.), пабудаваны ў 1950-х гадах. Размяшчаецца на цэнтральнай плошчы горада на вяршыні ўзгорка.
  • Рынак Мбвэ — буйны традыцыйны рынак.

Зноскі

  1. Таксама сустракаецца варыянт назвы Кімба.