Кумган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кумган — пасудзіна ў форме жбана з вузкім горлам і доўгім носікам, які меў накрыўку і ручку. Выкарыстоўваўся для захоўвання віна, воцату і інш. вадкасцяў. Найбольш пашыраны на ўсходніх землях. Упамінаецца ў рускіх пісьмовых крыніцах XVIXVII стст. У вялікай колькасці знойдзены ў пластах XVXVI стст. пры раскопках Масквы, XVIXVII стст. пры раскопках Смаленска. На тэрыторыі Беларусі ў час раскопак Мінскага старажытнага пасада знойдзены зялёнапаліваны носік кумгана, у Віцебску — носік чорнаглянцаванага кумгана. Для Беларусі кумган з’яўляецца запазычаным посудам або завезеным у выніку гандлёвых зносін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кумган // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 485. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Кумган // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 356. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Розенфельдт, Р. Л. Московское керамическое производство XII — XVIII вв. / Р. Л. Розенфельдт; АН СССР, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1968. — 124 с. с илл.; 1 л. илл. — (Археология СССР. Свод археологических источников; Е1—39).
  • Серегина, Т. В. Поливная посуда из Смоленска // Советская археология. — 1981. — № 2. — С.