Кумулятыўны эфект
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку

Унітарны выстрал з кумулятыўным снарадам у разрэзе
Кумулятыўны эфект, кумуляцыя, эфект Манро (анг. Munroe effect) — узмацненне дзеяння выбуху шляхам яго канцэнтрацыі ў зададзеным кірунку, дасягаецца ўжываннем зарада з выманнем, процілеглай да месцазнаходжання дэтанатара і звернутай у бок аб'екта атакі. Кумулятыўнае выманне, звычайна канічнай формы, пакрываецца металічным абліцоўваннем, таўшчыня якога можа вагацца ад доляў міліметра да некалькіх міліметраў.
Кумулятыўны эфект ўжываецца ў даследчых мэтах (магчымасць дасягнення вялікіх хуткасцяў рэчыва - да 90 км/с), у горнай справе, у ваеннай справе (бранябойныя снарады).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 20. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.