Кундуз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кундуз

Kunduz city map - 01.png

Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
397 м
Насельніцтва
Кундуз на карце Афганістана
Кундуз (Афганістан)
Кундуз

Кундуз (дары: کندوز) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі на поўначы Афганістана, на рацэ Кундуз.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 329 годзе да н. э. каля горада Драпсака (іншыя варыянты назвы — Дарапсу або Адрапсу) прайшлі войскі Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра гэтая частка Бактрыі паступова адкалолася ад яго Імперыі, многія мясцовыя князі прынялі будызм. На думку сучасных гісторыкаў, якія абапіраюцца на сведчанні Страбона, сучасны Кундуз стаіць на месцы Драпсакі.

У Сярэднявеччы Кундуз стаў цэнтрам супрацьстаяння за незалежнасць. Пасля некалькіх няўдач, кундузцам удалося стварыць сваю незалежную дзяржаву Кундузскае ханства. З 1800 па 1859 год Кундузскае ханства дасягнула росквіту. Але войны і знешнія ўмяшанні прывялі да разбурэння дзяржавы, асноўная барацьба ішла паміж мясцовымі жыхарамі і афганскімі плямёнамі. Афганскія плямёны падтрымлівала Брытанія, а Кундузскае ханства атрымлівала падтрымку ад Бухарскага эмірата. У Новы час тэрыторыя сучаснай правінцыі Кундуз была слаба засвоеная. У канцы XIX стагоддзя па ініцыятыве Шэр-Хана Нашэра (або Нашыра) была ўтворана правінцыя, цэнтрам якой і стаў Кундуз. Асноўнай прычынай развіцця рэгіёну стала сельская гаспадарка, а менавіта спрыяльныя ўмовы для вырошчвання бавоўніку.

  1. http://cso.gov.af/Content/files/Kunduz(1).pdf