Дары (мова)
Дары | |
---|---|
Саманазва | دری |
Краіны | — |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | Persian alphabet[d], арабскае пісьмо[d], Q4363761? і арабскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | prs |
WALS | dri |
Ethnologue | prs |
Linguasphere | 58-AAC-ce |
ABS ASCL | 4105 |
IETF | prs |
Glottolog | dari1249 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Дары́ — адна з афіцыйных моў Афганістана (разам з пушту); часта разглядаецца як адзін з літаратурных варыянтаў персідскай мовы ў шырокім сэнсе (разам з уласна іранскім фарсі і таджыкскай мовай, з якімі дары ўтварае дыялектны кантынуум).
Уваходзіць у паўднёва-заходнюю групу іранскіх моў.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Даследчыкі раней называлі мову дары персідска-кабульскай (фарсі-кабулі) ці проста кабулі, афганска-персідскай, кабульска-персідскай, кабульска-таджыкскай.
Мова класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.) у часы свайго бытавання таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», таму што гэта была мова двара, знаці, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.
У 1964 годзе ў Афганістане для афганскай нормы фарсі была прынята назва «дары». Адраджэннем старога тэрміна афганцы імкнуліся падкрэсліць сваю прамую сувязь з мовай класічнай персідска-таджыкскай літаратуры 10-16 стст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мова дары мае агульную гісторыю з таджыкскай і персідскай мовамі і ўзыходзіць да сярэднеперсідскай і старажытнаперсідскай.
Развіццё дары неразрыўна звязана са станаўленнем новаперсідскай мовы на аснове мовы класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.), якая ў той час таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», і была мовай двара, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.
Распаўсюджанасць
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджана ў асноўным у цэнтральных, паўночных і заходніх правінцыях Афганістана. Прыкладна для 4 млн чалавек мова дары ў яе розных дыялектных варыянтах з'яўляецца роднай, але ёю валодаюць многія іншыя народы Афганістана і Пакістана. Колькасць гаворачых на ёй дасягае 9-10 млн.
Пісьмо
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменнасць дары створана на аснове арабскага пісьма з дабаўленнем 4-х літар для гукаў р, c, z, g, якіх няма ў арабскай.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]У аснове літаратурнай дары ляжыць кабульскі дыялект (кабулі). Выдзяляюцца дзве групы дыялектаў:
- гаворкі раёнаў Герата, Лагара, Гардэза і Хазараджата, блізкія дыялектам паўночна-ўсходняга Ірана;
- гаворкі Бадахшана, Панджшэра, Кахістана і раёна Кабула, якія маюць многа падобных рыс з паўднёвымі дыялектамі і гаворкамі таджыкскай мовы.
Лексіка
[правіць | правіць зыходнік]У дары значны пласт запазычанняў з арабскай лексікі. Вялікі ўплыў на дары аказвае мова пушту, з якой яна з даўніх часоў знаходзіцца ў блізкім кантакце. Асабліва гэта прыкметна ў лексіцы і фанетыцы.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Тыпалагічна дары з'яўляецца мовай намінатыўнага строю, флектыўна-аналітычнага тыпу з элементамі аглюцінацыі. Флектыўнае словазмяненне назіраецца ў дзеяслове, дзе асабовыя канчаткі выражаюць значэнні ліку і асобы. Граматычнай катэгорыі роду няма. Марфалагічна ніяк не выражана катэгорыя адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дорофеева Л. Н. Язык фарси-кабули. — М., 1960.
- Киселева Л. Н., Миколайчик В. И. Дари-русский словарь. — М., 1978.
- Ефимов В. А., Расторгуева B. C., Шарова Е. Н. Персидский, таджикский дари. — В кн.: Основы иранского языкознания. — М., 1982.
- Киселёва Л. Н. Язык дари Афганистана. — М., 1985.
- Мошкало В. В. Дари язык. — В кн.: Языки мира. Иранские языки I. Юго-западные иранские языки. — М., 1997.