Курайскі хрыбет
Выгляд
|
Курайскі хрыбет
|
|
|---|---|
| руск. Курайский хребет | |
Паўночны фас Курайскага хрыбта | |
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | хрыбет |
| Уваходзіць у | Алтайскія горы |
| Мацярык | Азія |
| Краіна | |
| Рэгіёны | Рэспубліка Алтай |
| 50°18′00″ пн. ш. 88°20′00″ у. д.HGЯO | |
| Памеры | |
| Даўжыня | 140 км |
| Найвышэйшы пункт | |
| Найвышэйшы пункт | Вярхоўе Арталыка |
| Вышыня | 3446 м |
Кура́йскі хрыбет — горны хрыбет на Усходнім Алтаі, Кош-Агацкі раён, Рэспубліка Алтай, водападзел рэк Башкаус і Чуя. Працягласць хрыбта каля 140 км, максімальная вышыня — 3446 м, вяршыня Вярхоўе Арталыка. На поўдні хрыбет мяжуе з Чуйскім і Курайскім стэпам. На ўсходзе прымыкае да хрыбта Чыхачова, з захаду аддзелены ад Айгулацкага хрыбта далінай ракі Чыбітка. Складзены метамарфічнымі пародамі. На паўднёвым схіле выходзяць кантынентальныя друзлыя асадкі палеагену і неагену. Паўночны схіл ніжэй гольцавай зоны пакрыты субальпійскімі лугамі і лісцевымі лясамі, паўднёвы — стэпавай расліннасцю.