Кутузаўскі праспект
Выгляд
| Кутузаўскі праспект Дарагамілава, Масква | |
|---|---|
| руск.: Кутузовский проспект | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | |
| Працягласць |
|
| Назва ў гонар | Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў |
Кутузаўскі праспект (руск.: Куту́зовский проспе́кт) — праспект у Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы, адна з найважнейшых транспартных магістраляў сталіцы. Размешчаны на тэрыторыі раёнаў Дарагамілава і Філі-Давыдкава.
Праспект пачынаецца як працяг вуліцы Новы Арбат за Новаарбацкім мостам, далей ідзе на паўднёвы захад (з ухілам на захад) і заканчваецца на месцы скрыжавання Рублёўскай і Аміньеўскай шашы. Працягам праспекта з’яўляецца Мажайская шаша.