Куэрдэльскі скарб
Куэрдэльскі скарб (англ. Cuerdale Hoard) — самы вялікі з калі-небудзь знойдзеных скарбаў на Брытанскіх астравах.
Складаецца з больш чым 8600 прадметаў, у тым ліку срэбных манет (каля 7000 шт.), англійскіх і часоў Каралінгаў, ювелірных вырабаў, зліткаў.
Быў знойдзены 15 мая 1840 года на паўднёвым беразе ў лукавіне ракі Рыбл , недалёка ад горада Прэстан (Ланкашыр, Англія) групай рабочых, якія рамантавалі набярэжную ракі. Практычна цалкам быў канфіскаваны паліцыяй.
Лічыцца, што быў закапаны паміж 903 і 910 гадамі н.э., неўзабаве пасля таго, як вікінгі былі выгнаныя з Дубліна ў 902 годзе. На думку шэрагу навукоўцаў скарб належаў аднаму з іх.
Скарб быў адпраўлены ў Брытанскі музей у 1840 годзе. Цікавы геаграфіяй прадметаў, якія ўваходзяць у яго.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Куэрдэльская скарбніца, ulfdalir.ru
- The Cuerdale Hoard, BBC History(англ.)
- Cuerdale Hoard, British Archaeology at the Ashmolean Museum(англ.)
- Viking Life-Trade, anglosaxondiscovery.ashmolean.org(англ.)
- The Cuerdale Hoard, English Monarchs(англ.)
- Cuerdale Hoard Pictures and Images, gettyimages