Ланкашыр (англ.: Lancashire) — цырыманіяльнае неметрапалітэнскае графства ў Паўночна-Заходняй Англіі на беразе Ірландскага мора. Сталіца і найбуйнейшы горад — Прэстан. Насельніцтва 1,168 мільёна чалавек (4-е месца сярод графстваў; ацэнка 2007 года). З’яўляецца часткай герцагства Ланкашыр, якое з 1413 года належыць брытанскім манархам і з’яўляецца крыніцай іх персанальных даходаў. Агульная плошча тэрыторыі 3079 км² (17-е месца); тэрыторыя адміністрацыйнай вобласці — 2903 км² (16-е месца).