Куяўскія аналы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Куяўскія аналы (пол. Rocznik Kujawski) — польскія аналы кан. XIV ст., захаваныя ў шэрагу спісаў, самыя старэйшыя з якіх адносяцца да XV ст.[1] Назву куяўскія атрымалі ад выдаўца А. Белоўскі, які адзначыў такім чынам сімпатыю іх аўтара да князёў Куявіі Лешэка Чорнага (1241—1288) і Уладзіслава Лакетка (1260/1 — 1333). Паводле меркавання А. Белоўскі Куяўскія аналы сталі адной з крыніц «Хронікі» Янка з Чарнкува[2]. Ахопліваюць перыяд з 1202 па 1376 гг. Апісваюць галоўным чынам гісторыю Кракаўскага княства (з 1295 г. — Польскага каралеўства), паведамляючы ў гэтым кантэксце асобныя звесткі па гісторыі Венгрыі, Чэхіі, Русі, Літвы, Беларусі і Тэўтонскага ордэна.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Rocznik Kujawski / wydal A. Bielowski // MPH, Tomus 3. Lwow. 1878, p. 204-212[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.