Кэсі Шарп
Кэсі Шарп | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | фрыстайл |
Нарадзілася |
14 верасня 1992 (32 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кэсі Шарп (англ.: Cassie Sharpe; нар. 14 верасня 1992, Калгары, Альберта) — канадская фрыстайлістка (хафпайп, суперпайп), чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў хафпайпе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кэсі Шарп нарадзілася ў 1992 годзе ў Калгары. Яе брат Дарсі Шарп стаў сноўбардыстам. Кэсі пачала катацца на лыжах з 11 гадоў. Пазней занялася фрыстайлам, у тым ліку лыжнай акрабатыкай, могулам і хафпайпам. Пасля першай перамогі на спаборніцтвах у 2012 годзе ў хафпайпе стала спецыялізавацца ў гэтай дысцыпліне. У 2014 годзе стала членам зборнай Канады па фрыстайле. На чэмпіянаце свету па фрыстайле 2015 года заваявала сярэбраны медаль, саступіўшы швейцарцы Віржыні Феўр. Праз некалькі тыдняў перамагла на Кубку свету.
На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Шарп заваявала залаты медаль у хафпайпе, стаўшы першай канадкай і другой чэмпіёнкай у хафпайпе ў гісторыі Алімпійскіх гульняў. На чэмпіянаце свету па фрыстайле і снаўбордзе 2019 года заняла другое месца пасля эстонкі Келі Сільдару. У 2016 і 2019 гадах перамагала на Сусветных экстрэмальных гульнях у суперпайпе.
Зноскі
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Калгары
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Фрыстайлісты Канады
- Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле
- Алімпійскія чэмпіёны ад Канады
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
- Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года