Келі Сільдару
Келі Сільдару | |
---|---|
эст.: Kelly Sildaru | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | фрыстайл[2] |
Нарадзілася |
17 лютага 2002[1] (22 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 165 см[1] |
![]() |
Келі Сільдару (эст.: Kelly Sildaru; нар. 17 лютага 2002, Талін) — эстонская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў дысцыплінах хафпайп, слоўпстайл, біг-эйр і суперпайп. Чэмпіёнка зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў слоўпстайле. Бронзавыя прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў слоўпстайле.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2017 года заваявала сваё другое юніёрскае золата на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыпліне слоўпстайл. На Зімовых алімпійскіх гульнях 2018 года мусіла прадстаўляць Эстонію, але з-за траўмы калена вымушана была прапусціць спаборніцтва.
У 2019 годзе на чэмпіянаце свету па лыжным фрыстайле і снаўбордзе Келі Сільдару ў хафпайпе заваявала свой першы залаты медаль. На радзіме была прызнана найлепшай спартсменкай Эстоніі 2019 года.
18 студзеня 2020 года выйграла залаты медаль у слоўпстайле на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лазане, набраўшы 93,75 бала. У гэтым жа годзе на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыплінах суперпайп і слоўпстайл заваявала два залатыя медалі.