Кібуна (прыпыначны пункт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыпыначны пункт
Кібуна
Талін — Хаапсалу
Eesti Raudtee
Дата адкрыцця 2005
Колькасць платформ 1
Колькасць пуцей 1

Кібуна (эст.: Kibuna) — прыпыначны пункт Эстонскай чыгункі ў павеце Хар’юмаа. Знаходзіцца ў вёсцы Кібуна на лініі Талін — Хаапсалу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыпыначны пункт адкрыты ў 2005 годзе. Гэта першы прыпыначны пункт, пабудаваны ў Эстоніі пасля аднаўлення незалежнасці.

Цікава, што яшчэ да вайны мясцовыя сяляне будавалі платформу ў Кібуне па ўласнай ініцыятыве і за свой кошт, але паколькі яна не адпавядала эстонскім стандартам чыгункі, яе не ўвялі ў эксплуатацыю.

Зноскі