Ківі (садавіна)
Выгляд

Ківі — агульнаўжывальная назва пладоў культурных сартоў раслін, якія належаць да роду Актынідыя, больш дакладна актынідыі кітайскай (Actinidia chinensis) або актынідыі дэлікатэснай (Actinidia deliciosa). Самі расліны прадстаўляюць сабой буйныя дрэвападобныя ліяны родам з Кітая. Часам ківі называюць кітайскім агрэстам.

Селекцыянер-аматар Генрых Стратон сцвярджае, што вывеў марозаўстойлівы, да −28 °C, сорт ківі, які можна вырошчваць на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны [1].
Зноскі
- ↑ http://www.kivi-straton.net/ Архівавана 10 лютага 2014.