Кілаўэа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кілаўэа
Кілаўэа
Мадэль Кілаўэа ў штучных колерах.
Каардынаты: 19°25′ пн. ш. 155°17′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне

Гаваі, ЗША

Горная сістэма

Гавайскія астравы

Форма вулкана

Шчытападобны вулкан

Перыяд утварэння

Менш 25 000 гадоў

Апошняе вывяржэнне

Пачалося ў 2011 годзе

Вышыня вяршыні

1247 м


Кілаўэа (Гаваі)
Кілаўэа
Кілаўэа

Кілаўэа (у перакладзе з гавайскай — «вырыгае, моцна распаўсюджваецца») — актыўны шчытавы вулкан на востраве Гаваі (Гавайскія астравы, ЗША).

Адзін з самых актыўных дзеючых вулканаў на Зямлі. Самы малады з наземных гавайскіх вулканаў. Размешчаны побач са значна больш высокім Мауна-Лоа. Частка тэрыторыі, занятаай Кілаўэа, уваходзіць у склад нацыянальнага парку «Гавайскія вулканы».

Кілаўэа лічыцца месцам пражывання Пеле — гавайскай багіні вулканаў. Паводле яе імя названыя некаторыя лававыя ўтварэнні — напрыклад, «слёзы Пеле» (маленькія кроплі лавы, якія астуджаюцца на паветры і прымаюць форму слёзы і «валасы Пеле» (тонкія ніткі вулканічнага шкла — абсідыяну, якія ўтвараюцца ў выніку хуткага астуджэння лавы пры сцяканні ў акіян).

Кілаўэа бесперапынна вывяргаецца пачынаючы з 1983 года. У фазу інтэнсіўнай актыўнасці вулкан ўступіў 6 сакавіка 2011 г.

Вулканічная лава цячэ па вуліцы населенага пункта Леілані-Эстэйтс, 5 мая 2018

З 2 мая 2018 года вывяржэнне вулкана пачалося пасля некалькіх землетрасенняў да 6,9 бала па шкале Рыхтара. У выніку адкрыліся трэшчыны і каля 10 жорлаў на ўсходніх збоччах вулкана. Лава знішчыла некалькі жылых будынкаў. 4 мая ўлады Гавайскіх астравоў аб'явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа[1]. Улады штата эвакуявалі 1800 мясцовых жыхароў, што пражывалі ў мясцовасці Леілані на збоччы вулкана, на тэрыторыі якой адбыліся масавыя выкіды лавы.

10 мая 2018 на Гаваях у раёне Пуна аб'яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа. Мясцовыя ўлады скарэкціравалі рух транспарту і арганізавалі пункты часовага размяшчэння для людзей, якім давялося пакінуць сваё жыллё. Экстранныя службы пацвердзілі інфармацыю аб 14 вулканічных трэшчынах. Тэрмінова эвакуіравацца былі вымушаны жыхары населенага пункта Ланіпуна[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]