Кільская бухта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кілер-Фёрдэ, Кільская бухта і партовы кран
Від з космасу на паўвостраў Ютландыя. Кільская і Мекленбургская бухты — у цэнтры здымка

Кільская бухта (ням.: Kieler Bucht, дацк.: Kiel Bugt) — вялікая бухта ў паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора, абмежаваная берагам паўвострава Ютландыя, востравам Фемарн і астравамі Даніі. Глыбіня бухты складае 10—20 м, прычым могуць адбывацца значныя ваганні ўзроўню вады (да 3,2 м), якія выклікаюцца моцным ветрам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёва-заходняе ўзбярэжжа бухты і востраў Фемарн на паўднёвым усходзе належаць Германіі (зямля Шлезвіг-Гольштэйн), з поўначы бухта абмежавана дацкімі драбамі Лолан (вобласць Зеландыя), Лангелан, Эро і Альс (вобласць Паўднёвая Данія). Паміж гэтымі астравамі праходзяць пралівы Вялікі Бельт і Малы Бельт, праз якія Кільская бухта злучана з пралівам Катэгат. На ўсходзе знаходзіцца праліў Фемарн-Бельт, які вядзе ў Мекленбургскую бухту. На паўднёвым беразе размешчаны буйны марскі порт — горад Кіль, адкуль адыходзіць Кільскі канал, які злучае Балтыйскае і Паўночнае мора.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]