Перайсці да зместу

Кіра Астравумава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валейбол
Кіра Астравумава
Нарадзілася 22 сакавіка 1983(1983-03-22) (41 год)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2002 Q4476680?
2001—2002 Атлант Баранавічы
2004—2010 Атлант Баранавічы
2012—2013 Уралачка-НТМК[d]
2013—2014 Мінчанка
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кіра Астравумава (нар. 22 сакавіка 1983, Паляўской, Свярдлоўская вобласць, Расія) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

У 2003 годзе скончыла сярэднюю прафесійную вучэльню алімпійскага рэзерву № 1 у Екацярынбургу, атрымаўшы кваліфікацыю «педагог па фізічнай культуры і спорце». Вышэйшую адукацыю атрымала ў Баранавічах, скончыўшы ў 2009 годзе Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «падатковае і банкаўскае права».

Да 2003 года ўваходзіла ў расійскую каманду «Уралачка». Была пяціразовым чэмпіёнам беларусі, чатырохразовым ўладальнікам Кубка, срэбны і трохразовы бронзавы прызёр Беларусі.

У 2003 годзе пачынала працоўную кар’еру на пасадзе спартыўнага-інструктара валейбольнага клуба «Атлант», потым пераехала ў Мінск, дзе працавала спартыўным-інструктарам у валейбольным клубе «Мінск». У Баранавічы вярнулася ў 2017 годзе на пасаду старэйшага трэнера-начальніка каманды валейбольнага клуба «Атлант».

Зноскі