Кірыла-Белазерскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Кірыла-Белазерскі манастыр
59°51′26″ пн. ш. 38°22′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Епархія Diocese of Vologda[d]
Заснавальнік Cyril of White Lake[d]
Дата заснавання 1397[1]
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 3510152000№ 3510152000
Сайт kirillov-monastyr.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіры́ла-Белазе́рскі манасты́р — помнік рускага дойлідства 15—17 ст. Размешчаны ў г. Кірылаве Валагодскай вобласці (Расія) на беразе Сіверскага возера[ru].

Заснаваны ў 1397 г. як мужчынскі.

Комплекс складаецца з ансамбляў былых Успенскага і Іванаўскага манастыроў («Стары горад»), «Новага горада» і крэпасці Астрог (не захавалася) паміж імі.

Манастыр абкружаны крапаснымі сценамі (16 ст., будаўнікі К. Сяркоў, С. Шам) з манументальнымі вежамі, аздобленымі узорамі з цэглы.

На тэрыторыі манастыра Успенскі сабор (1497—98, дойлід Прохар Растоўскі; у інтэр’еры 5-ярусны іканастас 15—18 ст., фрэскі 1641), цэрквы Увядзенская (1519), надбрамная са «Святой брамай» (1523), Архангела Гаўрыіла (1531—34), Вялікія бальнічныя палаты (канец 16 — пачатак 17 ст.) і інш.

З 1924 г. манастыр ператвораны ў музей-запаведнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]