Кірыл Аляксандравіч Дарашэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Кірыл Дарашэнка
Kyrylo Doroshenko.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Дарашэнка
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1989(1989-10-17)[1] (29 гадоў) ці 17 лістапада 1989(1989-11-17)[2] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 181 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2002 — 2006 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера*
2006 — 2010 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2006   Сцяг Украіны Шахцёр-2 (Данецк) 2 (0)
2006 — 2008   Сцяг Украіны Шахцёр-3 (Данецк) 51 (14)
2008 — 2009   Сцяг Украіны Сталь (Алчэўск) 27 (3)
2009   Сцяг Украіны Зорка (Кіраваград) 8 (0)
2010 — 2015 Сцяг Украіны Алімпік (Данецк) 108 (17)
2015 — 2016 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 1 (0)
2016 Сцяг Украіны Ільічовец (Марыупаль) 10 (0)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 15 (1)
2018 Сцяг Украіны Інгулец (Пэтровэ) 9 (0)
2018 Сцяг Грузіі Калхеці-1913 (Поці) 15 (2)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2006 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 14 (0)
2006 — 2007 Сцяг Украіны Украіна (да 19) 9 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017.

Кірыл Дарашэнка (нар. 17 кастрычніка 1989, Новамаскоўск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў за рэзервовыя каманды клуба, таксама аддаваўся ў арэнду ў алчэўскую «Сталь» і кіраваградскую «Зорку».

У 2010 годзе перайшоў у данецкі «Алімпік», з якім стаў пераможцам спачатку Другой, а потым і Першай лігі чэмпіянату Украіны. 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца» (0:4). У красавіку 2015 кантракт з «Алімпікам» быў разарваны.

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», але за год правёў толькі адзін матч, пасля чаго перайшоў у марыупальскі «Ільічовец». У студзені 2017 года пакінуў марыупальскі клуб.

У сакавіку 2017 года далучыўся да беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Хутка замацаваўся ў аснове жодзінцаў у якасці цэнтральнага паўабаронцы, але ўлетку страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].

У лютым 2018 года стаў іграком пэтроўскага «Інгульца». У ліпені 2018 года перайшоў у грузінскі клуб «Калхеці-1913», за які гуляў да канца года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Украіны Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2013/14
  • Сцяг Украіны Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]