Кіслічныя
Кіслічныя | ||||||||||||||||
![]() Кісліца звычайная (Oxalis acetosella) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Oxalidaceae R.Br., nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Averrhoaceae Hutch.
| ||||||||||||||||
|
Кіслічныя[3] (Oxalidaceae) — сямейства кветкавых раслін.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Гэта шматгадовыя, іншы раз аднагадовыя травы, рэдка драўнінныя расліны з чарговымі, звычайна складанымі чаранковымі лістамі, большай часткай без прылісткаў. Кветкі двухполыя, актынаморфныя, з 5 пяцічленных кругоў. Чашачка захоўваецца пры пладах. Пялёсткі свабодныя, іншы раз некалькі зрослыя ў аснове. Тычынак, як правіла, 10 (іншы раз 5 з іх пераўтвораны ў стамінодыі), у двух кругах. Тычынкавыя ніці ўнізе зрослыя. 5 пладалісцікаў зрастаюцца ніжнімі часткамі, утвараюць пяцігняздовую верхнюю завязь з некалькімі, двума ці адным семязачаткам у кожным гняздзе. Верхнія часткі пладалісцікаў застаюцца свабоднымі, 5 стылодыяў з галоўчатымі рыльцамі. Плады — каробачкі, рэдка ягады.
Роды[правіць | правіць зыходнік]
Сямейства складаецца з пяці родаў[4]:
- Averrhoa L. [1]
- Biophytum DC. [2]
- Dapania Korth. [3]
- Oxalis L. typus — Кісліца [4]
- Sarcotheca Blume [5]
У квадратных дужках паказаны нумар персанальнай старонкі роду на сайце Germplasm Resources Information Network.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кисличные: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)