Кісліца звычайная
Кісліца звычайная | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||
|
Кіслі́ца звычайная[3] (Oxalis acetosella) — від кветкавых раслін роду Кісліца (Oxalis) сямейства Кіслічныя (Oxalidaceae). Тыпавы від роду.
Назвы[правіць | правіць зыходнік]
Заечая капуста, квасок, баршчоўка.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая бессцябловая расліна вышынёй 8—15[3] см з тонкім паўзучым карэнішчам. Ад карэнішча адыходзяць пучкі лісця і кветкавыя стрэлкі. Лісце на чаранках, трайчастае, зімуючае, складваецца на ноч і ў пахмурнае надвор’е або на сонцы. Ліставыя пласцінкі адваротна-сэрцападобнай формы, з суцэльным краем. Кветкавыя стрэлкі з двума калякветнікамі і адной кветкай. Пялёсткі кветак белыя, з фіялетавымі жылкамі і жоўтымі плямамі каля асновы. Пялёсткаў — 5. Акрамя сапраўдных кветак на працягу лета развіваюцца больш дробныя клейстагамныя, якія не раскрываюцца і самаапыляюцца. Плод — 5-гранная падоўжаная каробачка. Насенне мае мясістую скурку і пры выспяванні выкідваецца праз шчыліны ў сценках каробачкі.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Непал, Бутан, М’янма) абласцей Азіі і ў Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу зацененым месцам[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф[4]. Расце ў лясах, хмызняках. Цвіце ў маі[3].
Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі (Магаданская, Мурманская, Пензенская вобласці, Якуція)[5].
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавая расліна. У лісці маецца шчаўевая кіслата, і яго магчыма спажываць у ежу[3]. Расліна ядавітая для жывёл[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Кислица обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Oxalis acetosella L. // «ООПТ России» (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лярскі А. М. Кісліца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 21—22.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 856. Oxalis acetosella L. — Кислица обыкновенная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кислица обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Oxalis acetosella L. // «ООПТ России» (руск.)
- Кислица обыкновенная — Oxalis acetosella L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)