Кітаеўская сінагога (Пінск)
Славутасць | |
Кітаеўская сінагога | |
---|---|
![]() Кітаеўская сінагога на вул. Бутрымовіча Праект архітэктара М. Катовіча. 1922 | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Мікалай Катовіч[d] |
Дата пабудовы | 1920-я |
Кітаеўская сінагога — колішняя сінагога ў Пінску, якая размяшчалася на вул. Бутрымовіча, 5 (пазней — вул. Папярочна-Школьная, Піянерская, цяпер — вул. Каржа). Належала любавіцкім хасідам. Пабудавана з цэглы па праекце архітэктара Мікалая Катовіча (нар. 1875)[1] на месцы драўлянай сінагогі (каля 1766), якая згарэла ў 1921 г. Зачынена ў 1962 г. Выкарыстоўвалася ў якасці спартыўнай залы да пачатку 1980-х гг. Зруйнавана, месца былой забудовы занята паркоўкай.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 35. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.