Кіёцкі ўніверсітэт
Выгляд
| Кіёцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| яп.: 京都大学 | |
| | |
| | |
| Заснаваны | 18 чэрвеня 1897[1][2] |
| Студэнты | 22 365[3][4] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Сайт | kyoto-u.ac.jp/ja (яп.) |
Кіёцкі ўніверсітэт (яп.: 京都大学) — адзін з найважнейшых нацыянальных універсітэтаў Японіі, размешчаны ў горадзе Кіёта. Раней уваходзіў у лік імператарскіх універсітэтаў. Другі найстарэйшы ўніверсітэт краіны, пасля Такійскага ўніверсітэта. У Кіёцкім універсітэце навучаецца каля 22 тыс. студэнтаў.
Ёсць 3 кампусы, галоўны з іх — Ёсіда. У 1897 годзе ў будынку Трэцяй вышэйшай школы быў заснаваны Імператарскі Кіёцкі ўніверсітэт, як частка сістэмы імператарскіх універсітэтаў, быў заснаваны каледж навукі і тэхнікі. У 1899 годзе з’явіліся юрыдычны і медыцынскі каледжы, у 1906 годзе — каледж літаратуры.
Зноскі
- ↑ https://www.kyoto-u.ac.jp/en/about/history Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ https://www.kyoto-u.ac.jp/ja/archive/prev/news_data/h/h1/news4/2010/100618_2 Праверана 23 ліпеня 2022.
- ↑ https://app.powerbi.com/view?r=eyJrIjoiYTU1YzM3NWYtNTBlZC00NTQwLTlkNzUtMTk2ZmM4ODE1ZTYzIiwidCI6IjhhYjc0NjFmLTU2OTQtNGUyOS05ZDAzLTBmNzE1NTQwZmFmOSJ9&pageName=5f513b0301121a87db57 Праверана 1 снежня 2025.
- ↑ https://jpcup.niad.ac.jp/institute/0280.html#size Праверана 1 снежня 2025.