Лагаш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Лага́ш — старажытная дзяржава ў Шумеры, на тэрыторыі сучаснага Ірака.

Паселішчы на месцы Лагаша існавалі з канца V тыс. да н.э., пісьмовыя ўпамінанні адносяцца да XXVI—II ст. да н.э. У XXVI—XXIV ст. да н.э. Лагашам кіравала дынастыя, заснаваная Ур-Наншэ, якая дасягнула найбольшай магутнасці пры царах Эанатуме і Энтэмене. Узмацненне ролі жрацоў, закабаленне імі свабодных абшчыннікаў прывяло да росту народнай незадаволенасці і захопу ўлады Уруінімгінам (XXIV ст. да н.э.), які абвясціў шэраг сацыяльных рэформ. У XXIV ст. да н.э. Лагаш заваяваны царом Акада Сарганам Старажытным. Новы ўздым Лагаша адбыўся пры цару Гудэа (XXII ст. да н.э.). 3 пач. II тыс. да н.э. страціў сваё значэнне.

3 1877 раскопкі Лагаша вялі французскія археолагі Э. дэ Сарзек, Г. Крос, А. дэ Жэнуяк і А. Паро. Імі знойдзены такія помнікі, як «Стэла каршуноў», надпісы Уруінімгіны, статуі і надпісы Гудэа, архіў храма багіні Бабы (Бау).

Лагаш знаходзіцца ў 22 км ад сучаснага горада Аш-Шатра.