Акад

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ака́д, Агадэ: горад у паўночнай частцы Паўднёвага Двухрэчча. Пазней назва горада перайшла на ўсю паўночную вобласць. Насельніцтва семіцкае. Каля 2360 да н.э. горад стаў сталіцай дзяржавы Саргана Старажытнага (Акадскага). Набыў значэнне як цэнтр перасячэння рачных і караванных гандлёвых шляхоў, спрыяў ранняй семітызацыі шумерыйскага поўдня. Каля 2200 да н.э. страціў сваё значэнне як цэнтр Паўднёвага Двухрэчча на карысць Вавілона.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.1. А — Афіна / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1969. — 624 с.: іл., карты. С.176.