Лага-Маджорэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лага-Маджорэ
Lago Maggiore Traghetto.JPG
Рэгіёны П’емонт, Ламбардыя, Тычына
Шырыня 10 км
Плошча 212,5 км²
Аб'ём 37 км³
Найбольшая глыбіня 372 м
Сярэдняя глыбіня 177 м
Тып мінералізацыі прэснае
Упадаюць Тычына (рака), Точэ (рака)
Выцякаюць Тычына (рака)
Commons-logo.svg Лага-Маджорэ на Вікісховішчы

Лага-Маджорэ  (італ.: Lago Maggiore — вялікае возера) — возера на мяжы Швейцарыі і Італіі. Швейцарская частка возера размешчана ў кантоне Тычына, італьянская — у П’емонце і Ламбардыі. Возера Лага-Маджорэ з’яўляецца самай нізкай кропкай Швейцарыі.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Лага-Маджорэ размешчана ў тэктанічнай катлавіне ў заходняй частцы Ламбардскіх Альпаў на вышыні 193 м над узроўнем мора. Паабапал возера стромкія і высокія маляўнічыя берагі. Азёрная катлавіна з’явілася на месцы старажытнага ледавіка. Даўжыня — 66 км, шырыня — да 10 км, плошча — 212,5 км², глыбіня — да 372 м. Панавальныя вятры: трамантана (з іт. «ранішні») з возера і інверна (з іт. «вячэрні») на возера. Частыя буры адбывюцца, калі дзьмуць заходнія (іт. «мергоца») і паўночныя (іт. «маджорэ») вятры.

Праз Лага-Маджорэ працякае суднаходная рака Тычына, левы прыток ракі По. Найбольшай вышыні ўзровень вады дасягае ў чэрвені-ліпені, у сярэднім складае 4 м. Возера не замярзае зімой. Кліматычная зона даволі мяккая, што забяспечвае возера курортнымі мясцінамі: Лакарна, Аскона, Канобіа, Стрэза і інш.

Практыкуецца суднаходства, рыбалоўства (фарэль, акунь), турызм, водны спорт. У возера ўпадае рака Верзаска.

Астравы[правіць | правіць зыходнік]

  • Востраў Брысага
  • Астраўкі Castelli di Cannero
  • Барамейскія астравы

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Швейцарыя
  • Тычына: Гера, Сан-Назаро, Віра, Тэнера, Лакарна, Аскона, Ронка, Брысага.
Італія
  • П’емонт: Арона, Меіна, Леза, Стрэза, Бавена, Вербанія, Гіфа і інш.
  • Ламбардыя: Анджэра, Ранка, Іспра, Луіна і інш.