Перайсці да зместу

Лакарна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лакарна
Locarno
46°09′59″ пн. ш. 8°47′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Швейцарыя
Гісторыя і геаграфія
Плошча 19.4 км²
Вышыня цэнтра 200 м
Водныя аб’екты Лага-Маджорэ, Маджа[d] і Тычына
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 14 682 чалавек (2006)
Афіцыйная мова італьянская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 091
Паштовы індэкс 6600
Аўтамабільны код TI

locarno.ch (італ.)
Паказаць/схаваць карты


Лакарна (Швейцарыя)
Лакарна
Лакарна


 Мапа

Лакарна (італ.: Locarno) — горад на поўдні Швейцарыі. Размешчаны ў італамоўным кантоне Тычына на паўночным беразе возера Лага-Маджорэ. Горад вядомы дзякуючы штогадоваму кінафестывалю.

Месца, дзе стаіць Лакарна, было заселена яшчэ ў дагістарычныя часы. Першае пісьмовае паведамленне аб паселішчы датуецца 789 годам. З 1342 — у складзе Міланскага герцагства; пры яго распадзе у разгар Італьянскіх войнаў (1513) узяты швейцарцамі. У XIX стагоддзі (да 1878) служыў адной з трох сталіц Тычына. Пасля Першай сусветнай вайны тут адбылася Лакарнская канферэнцыя, па выніках якой былі падпісаны Лакарнскія дагаворы, якія вызначылі статус межаў у Еўропе.