Лазер (гара)
Лазер | |
---|---|
фр. Lozére | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 1 699[1] м |
Адносная вышыня | 649 м |
Размяшчэнне | |
44°25′38″ пн. ш. 3°44′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Лангедок — Русільён |
Раён | Лазер |
Горная сістэма | Цэнтральны масіў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гара Лазе́р (фр.: Lozére, акс.: Losera, па мянушцы «Лысая»[2]) — гранітны масіў, які дасягае вышыні 1 699 м (Пік дэ Фіньель), размешчаны на паўднёвым усходзе французскага Цэнтральнага масіва Севенаў. Ён даў сваё імя дэпартаменту Лазер. На гары бярэ пачатак рака Тарн. У Лазеры ёсць цэлы запаведнік скал самых мудрагелістых формаў, які завецца «Лё хаос Манпелье Лё В’ё».
На працягу шматлікіх стагоддзяў гэта цяжкадаступная мясцовасць была цытадэллю пратэстанцтва ў Францыі, і менавіта ў гэтых далінах было аказана самае жорсткае супраціўленне тыраніі Людовіка XIV і Людовіка XV. Падчас Другой сусветнай вайны Севены ператварыліся ў «партызанскі край», а пасля 1968 года — у вотчыну хіпі (zippies, як назвалі іх мясцовыя жыхары), якія засялілі шматлікія фермы, пакінутыя ўладальнікамі з-за беднасці гэтых мясцін. Ля падножжа гары размешчаны вялікія руіны замка Турнэ (XII ст.).
Зноскі
- ↑ Peakbagger.com
- ↑ Туроператор АО ТК «Айтитур» Архівавана 14 мая 2012.