Лакемба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лакемба
18°13′ пд. ш. 178°47′57″ з. д.HGЯOInvalid arguments have been passed to the {{#coordinates:}} function
АкваторыяМора Кора
КраінаFlag of Fiji.svg Фіджы
Лакемба (Фіджы)
Лакемба
Лакемба
Плошча59,5 км²
Насельніцтва 2 100 чал.
Шчыльнасць насельніцтва35,294 чал./км²
Фота 1909 - 1914 гг.
Фота 1909 - 1914 гг.

Лакемба (фідж.: Lakeba) — найбуйнейшы востраў архіпелага Лау (Фіджы). Плошча - 59,5 км². Насельніцтва (2010 г.) - 2100 чал.

Лакемба знаходзіцца ў 286 км на ўсход ад Сувы. З'яўляецца дзесятым па плошчы востравам Фіджы. Даўжыня - каля 11 км. Найбольшая шырыня - 9,21 км. Востраў мае вулканічнае паходжанне, гарысты. Бераг атачае кола каралавых рыфаў. Клімат марскі трапічны.

Востраў Лакемба — адно з самых старажытных месцаў Фіджы. Археолагамі выяўлены стаянкі прадстаўнікоў культуры Лапіта, заснаваныя каля 3000 гадоў таму. На працягу тысячагоддзяў адбывалася ўзаемнае ўздзеянне палінезійскай і меланезійскай культур, што адлюстравалася на фарміраванні сучаснай спецыфічнай культуры астравіцян.

На востраве дзейнічаюць порт і аэрапорт. Асноўны занятак насельніцтва — вырошчванне какосавай пальмы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]