Фіджыйская мова
| Фіджыйская | |
|---|---|
| Саманазва | Na Vosa Vakaviti |
| Краіны | Фіджы |
| Афіцыйны статус | Фіджы |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
| Агульная колькасць носьбітаў | 437000 (2014) |
| Статус | у бяспецы[d] |
| Класіфікацыя | |
|
Аўстранезійская |
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо і дэванагары |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | фид 737 |
| ISO 639-1 | fj |
| ISO 639-2 | fij |
| ISO 639-3 | fij |
| WALS | fij і ndr |
| Ethnologue | fij |
| ABS ASCL | 9301 |
| IETF | fj |
| Glottolog | fiji1243 |
Фіджы́йская мова (саманазва: Na Vosa Vakaviti) — аўстранезійская мова, родная мова фіджыйцаў. Распаўсюджана і мае афіцыйны статус у Фіджы. Агульная колькасць носьбітаў (2014 г.) - каля 437 тысяч чал.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На астравах Фіджы здаўна існавалі 2 асноўныя моўныя кластары — заходні і ўсходні, якія ў сваю чаргу падзяляліся на рэгіянальныя і племянныя дыялекты. У XIX ст. шатландскі місіянер Дэвід Каргіл (1809 - 1843 гг.) распрацаваў граматыку на аснове ўсходнефіджыйскага дыялекта вострава Бау. Яна легла ў аснову сучаснай фіджыйскай літаратурнай мовы.
У 1997 г. фіджыйская мова разам з англійскай і фіджыйскім дыялектам хіндзі была абвешчана афіцыйнай мовай Фіджы. Яна выкарыстоўваецца ў школьным навучанні, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.
Алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]Фіджыйскі алфавіт створаны ў XIX ст. на аснове лацінкі. Мае 23 літары:
A B C D E F G I J K L M N O P Q R S T U V W Y.
Літары B, D, J, N, T фактычна адлюстроўваюць у пісьме па 2 розныя гукі. Літара Y можа чытацца як [j], або не чытацца ці значыць пропуск у вымаўленні.
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]| Фіджыйская мова | Беларуская мова |
|---|---|
| Bula | Прывітанне |
| Ni sa yadra | Добрай раніцы |
| Ni sa Bula | Добры дзень (вечар) |
| O cei na yacamu? | Як тваё імя? |
| Na yacaqu o Mikalay | Мяне завуць Мікалай |
| O yau mai Belarus | Я з Беларусі |
| Vinaka vaka levu | Вялікі дзякуй |
| Yalo vinaka | Калі ласка |
| Au sega ni taura rawa | Не разумею |
| Au lomani iko | Я цябе кахаю |
| Biuti au tu madaga | Пакінь мяне! |
| Ko via meke kei au? | Патанцуем? |
| E vica na kena i-sau? | Колькі гэта каштуе? |
| Kere veivuke! | Дапамажыце! |
| Kele! | Спыніся! |
| Vanuinui vinaka | Усяго найлепшага |
| E vei na vale-lailai? | Дзе знаходзіцца туалет? |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Fijian (Vakaviti)
- fiji-language.com Архівавана 9 лістапада 2014.
- Useful Fijian phrases
- Speak Fijian — A Glossary of Common Words and Phrases in the Fijian Language Архівавана 10 ліпеня 2014.