Лансіроўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лансіроўка[1] (ад фр.: lance — дзіда, пранізваць) — прыём ручнога ткацтва, заснаваны на выкарыстанні рознакаляровых уткоў пры аднакаляровай аснове. У тканіне ніткі ўтку ў тых месцах, дзе яны не выходзілі на правы бок для ўтварэння ўзору, ляжалі свабодна на адваротным баку ці выстрыгаліся[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Між іншым, лансіроўка выкарыстоўвалася ў вырабе паясоў слуцкага тыпу, у прыватнасці на ліёнскіх мануфактурах[1].

Зноскі

  1. а б в Лазука 2015, с. 120.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.