Лан Нол
Лан Нол | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кхмер.: លន់ នល់ | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Penn Nouth[d] | ||||||
Пераемнік | Sisowath Sirik Matak[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Saukam Khoy[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 лістапада 1913[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 лістапада 1985[1][2][…] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Навуковая ступень | Bachelor of Philosophy[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Род войскаў | Khmer National Army[d] і Royal Cambodian Army[d] | ||||||
Званне | Фельдмаршал | ||||||
Камандаваў | Khmer National Armed Forces[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Лан Нол (кхмер.: លន់ នល់; 13 лістапада 1913 — 17 лістапада 1985) — камбаджыйскі дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч, заснавальнік і першы ўсенародна абраны прэзідэнт Кхмерскай Рэспублікі (1972—1975), прэм’ер-міністр Камбоджы (1966—1967 і 1969—1971), міністр нацыянальнай абароны (1959—1966), віцэ-прэм’ер (1964—1966). Генеральны сакратар Сацыяльна-рэспубліканскай партыі (1972—1975). Фельдмаршал (1971).
У 1937 годзе паступіў на французскую ваенную службу, узначальваў нацыянальную паліцыю (1951). Уступіў у камбаджыйскую армію ў рангу падпалкоўніка ў 1952 годзе і ў сваёй акрузе паспяхова змагаўся з чырвонымі кхмерамі. Губернатарстваваў у Батамбангу (1954), затым начальнік генштаба (1955), камандуючы арміяй (1960), міністр абароны (1959—1966), намеснік прэм’ера (1963—1966), прэм’ер-міністр Камбоджы (1966—1967).
Галоўны архітэктар сакавіцкага перавароту 1970 года. Абвясціў зрыньванне манархіі і Кхмерскую Рэспубліку, у 1970—1972 гадах — прэм’ер-міністр, у 1972—1975 гадах — прэзідэнт рэспублікі. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Камбоджы ўлада перайшла ў рукі «чырвоных кхмераў». За 12 дзён да падзення Пнампеня Лан Нол бег на Гаваі, а адтуль перабраўся ў Каліфорнію, дзе і памёр. Тыя дзеячы яго ўрада, што засталіся ў Пнампені (уключаючы Лан Нона — роднага брата Лон Нола), былі расстраляны палпотаўцамі.
Пасля смерці Лан Нола рух яго паслядоўнікаў у эміграцыі ўзначаліў Сон Сан, які ў 1990-я гады ўдзельнічаў у фарміраванні кааліцыйнага ўрада Камбоджы пад эгідай ААН.
Зноскі
- ↑ а б Lon Nol // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lon Nol // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lon Nol // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.