Латыгаўка (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Латыгаўка — археалагічны помнік — курганны могільнік старажытнарускага часу каля в. Латыгаўка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Размешчаны на тэрыторыі сучасных могілак. 10 курганоў дыяметрам 15—20 м, вышынёй 0,5—0,6 м, падножжы абкладзены камянямі. Абследавалі ў 1959 г. Л. В. Аляксееў, у 1972 г. А. Р. Мітрафанаў. У 1973 г. З. М. Сяргеева даследавала 3 курганы.

Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на захад. У адным пахаванні на поясе нябожчыка з левага боку знойдзена падковападобная спражка, на руцэ — драцяны пярсцёнак з заходзячымі канцамі, на чэрапе — бронзавая бляшка з рэшткамі эмалі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляўко, В. М. Латыгаўка / В. М. Ляўко // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 8—9. — ISBN 978-985-11-0354-2.