Зоя Міхайлаўна Сяргеева
Зоя Міхайлаўна Сяргеева | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1936 (83 гады) |
---|---|
Месца нараджэння | с. Ільінскае, Дзмітраўскі раён, Маскоўская вобласць, Расія |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | археалогія |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава |
Зоя Міхайлаўна Сяргеева (11 лістапада 1936, с. Ільінскае, Дзмітраўскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі і расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1980).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1959 г. скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. У 1959—1997 гг. працавала ў Інстытуце археалогіі Расійскай акадэміі навук.
Абследавала археалагічныя помнікі ў Віцебскай вобласці. Даследавала курганы VIII—XIII стст. у Верхнядзвінскім (у т.л. Дзянісенкі[1]) і Талачынскім раёнах, вывучала этнічны склад і матэрыяльную культуру сельскага насельніцтва паўночнай Беларусі канца I-га — пачатку II-га тысячагоддзяў н.э. Выявіла элементы пахавальнага абраду і матэрыяльнай культуры ўсходніх славян Паўночнай Беларусі, аналагічныя старажытнасцям балцкіх плямён, што тлумачыць захаваннем традыцый даславянскага насельніцтва, якое жыло тут да XI — пачатку XII стст., і кантактамі з суседнімі рэгіёнамі. Па знаходках прыбалтыйскіх рэчаў даследавала сувязі крывічоў з суседнімі балцкімі плямёнамі ў дамангольскі час. На яе думку, у X—XI стст. большае ўздзеянне на заходнерускія землі было з боку суседніх усходнеславянскіх плямён крывічоў на Прыбалтыку. Даследавала курганы каля Друцка (Багрынава). Устанавіла, што тэрыторыя на ўсход ад Друцка ў XI ст. засялялі крывічы.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Балтские элементы в древнерусских курганах днепро-двинского междуречья // Проблемы этнической истории балтов: тезисы докладов межреспубликанской научной конференции / [Редкол.: И. Э. Ронис (отв. ред.) и др.]. — Рига: Зинатне, 1985. — 203 с. — С. 95 — 97.
- Изучение курганов вы окрестностях Освейского озера // КСИА. — 1989. — № 195. — С. 71 — 74.
- Курганы у дер. Багриново вблизи древнерусского Друцка (БССР) // КСИА. — 1969. — Вып. 120. — С.
- Курганы у дер. Новинки Витебской области / З. М. Сергеева // Краткие сообщения Института археологии АН СССР (далей — КСИА). — 1975. — Вып. 144. — С. 85 — 90.
- Раскопки курганов в Восточной Белоруссии // КСИА. — 1973. — Вып. 135. — С.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каробушкіна, Т. М. Сяргеева Зоя Міхайлаўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 461, [1] с. — С. 339. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Каробушкіна, Т. М. Сяргеева Зоя Міхайлаўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 599—600. — ISBN 5-85700-077-7.