Лаянел Расакавіч Адамс
| Поўнае імя | Лаянел Расакавіч Адамс | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
9 жніўня 1994[1] |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Памёр |
14 студзеня 2026 (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лаянел Расакавіч Адамс (9 жніўня 1994[1], Санкт-Пецярбург — 14 студзеня 2026, Звянігарад, Маскоўская вобласць) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 жніўня 1994 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і нігерыйца і рускай. Выхаванец ДЮСШ маскоўскага ЦСКА, ва ўзросце 18 гадоў трапіў у моладзевую каманду армейцаў, аднак так і не здолеў прабіцца ў аснову. У 2014 годзе перайшоў у краснаярскі «Енісей», аднак не замацаваўся ў складзе і быў аддадзены ў арэнду ў цвярскую «Волгу». Улетку 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з КАМАЗам, аднак правёў за яго толькі дзве гульні.
У пачатку 2016 года перайшоў у армянскі клуб «Бананц», разам з якім выйграў Кубак Арменіі. Сезон 2017/18 правёў у клубе «Серседа» з трэцяга дывізіёна Іспаніі.
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у маі выбыў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[3].
У лютым 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Каспій»[4], а ў сакавіку 2021 года перабраўся ў «Туран», дзе гуляў да канца сезона 2021. У сакавіку 2022 года далучыўся да армянскага «Вана». У чэрвені 2022 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці», аднак ужо ў жніўні пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго.
У лютым 2023 года перайшоў у таджыкскі «Худжанд», а ў ліпені 2023 года зноў апынуўся ў Казахстане, далучыўшыся да «Жэтысу».
Загінуў 14 студзеня 2026 года ў Звянігарадзе (Расія), выпаўшы з акна жылога дома[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Расіі. У 2017 годзе ў складзе расійскай каманды прымаў удзел у летняй Універсіядзе.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Арменіі: 2016
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Lionel Adams // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Ислочь» объявила о подписании российского защитника. football.by.
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули «Ислочь» Архівавана 13 снежня 2019.. pressball.by.
- ↑ Экс-защитник «Ислочи» Адамс перешел в «Каспий». football.by.
- ↑ [Трагедия в Подмосковье: воспитанник ЦСКА Адамс выпал из окна высотки и умер до приезда врачей https://www.sport-express.ru/football/rfpl/reviews/eks-futbolist-cska-layonel-adams-pogib-posle-padeniya-iz-okna-v-podmoskove-podrobnosti-proisshestviya-2390299/]
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 14 студзеня
- Памерлі ў 2026 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК ЦСКА Масква
- Ігракі ФК Енісей Краснаярск
- Ігракі ФК Волга Цвер
- Ігракі ФК КАМАЗ
- Ігракі ФК Урарту
- Ігракі ФК Серседа
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Каспій Актау
- Ігракі ФК Туран Туркестан
- Ігракі ФК Ван (Арменія)
- Ігракі ФК Худжанд
- Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган