ФК Іслач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іслач
ФК Іслач.gif
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Іслач“»
Заснаваны 2007
Горад Мінскі раён, Беларусь
Стадыён Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
Дырэктар Сяргей Мельнікаў
Галоўны трэнер Віталь Жукоўскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2017 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Іслач»беларускі футбольны клуб з Мінскага раёна, заснаваны ў 2007 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Назву атрымаў ад ракі Іслач, якая пачынаецца ў Мінскім раёне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Быў заснаваны як калектыў фізічнай культуры (КФК), спачатку ўдзельнічаў у абласных чэмпіянатах.

У 2011 годзе клуб выйграў аматарскі Рэгіянальны Кубак Беларусі.

2012[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2012 «Іслач» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У дэбютным сезоне клуб адразу заняў трэцяе месца і атрымаў месца ў Першай лізе. Таксама, паспяхова згуляўшы ў адборачных матчах, клуб трапіў у фінальную частку Еўрапейскага Рэгіянальнага Кубка.

2013[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2013 года «Іслач» прыняла ўдзел у фінальным турніры Кубка Рэгіёнаў УЕФА ў італьянскім рэгіёне Венета. Заняўшы другое месца ў групе (1 паражэнне і 2 перамогі), каманда атрымала выніковае трэцяе месца.

У Першай лізе «Іслач» спачатку выступала ўпэўнена і прэтэндавала на высокія месцы, але старт другога круга быў правалены. У выніку каманда спынілася на 9 месцы.

2014[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2014 каманда распачала выдатна, пасля 5 тураў знаходзілася на першым радку. Але потым пайшоў шэраг няўдач, і першы круг каманда скончыла ўжо ў ніжняй палове табліцы.

Пасля няўдач улетку 2014 года быў значна зменены склад каманды, які быў папоўнены ігракамі з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» здолела ўмяшацца ў барацьбу за трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але, згуляўшы ўнічыю ў чатырох апошніх турах, «Іслач» засталася на сёмым месцы.

2015[правіць | правіць зыходнік]

З самага пачатку сезону 2015 «Іслач» разглядалася як адзін з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы. Пазней часам першы радок «Іслач» саступала магілёўскаму «Дняпро» і «Гарадзеі», але здолела роўна прайсці ўвесь сезон і ў выніку стала пераможцам Першай лігі, а нападнік каманды Аляксандр Алумона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

2016[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютны сезон у Вышэйшай лізе для каманды пачаўся паспяхова, «Іслач» апынулася сярод лідараў і доўгі час ішла ўверсе табліцы. У другой палове чэмпіянату вынікі пайшлі на спад, каманда апусцілася ніжэй, але паспяховы фініш дазволіў скончыць сезон на сёмым месцы. Цяжкі ўдар па «Іслачы» быў нанесены скандалам з дагаварным матчам (30 красавіка ў матчы пятага тура «Іслач» саступіла брэсцкаму «Дынама» 2:4, але пазней вынік быў ануляваны і «Іслачы» прысуджана паражэнне 0:3), з-за якога з клуба былі зняты 7 ачкоў у сезоне 2017.

2017[правіць | правіць зыходнік]

Пачаўшы сезон са штрафам у 7 ачкоў, каманда доўгі час на магла набраць ачкі, хоць гуляла няблага. З першую палову сезону «Іслач» набрала 7 ачкоў і выйшла па колькасці набраных ачкоў у 0. За восем тураў да фінішу адставанне ад выратавальнага 14-га месца складала 11 ачкоў. Аднак, клуб з Мінскага раёна выдатна правёў фінальны этап, атрымаўшы ў васьмі матчах шэсць перамог, за тур да фінішу забяспечыўшы захаванне месца ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» скончыла сезон на 11-м месцы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на лістапад 2018 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Ягор Хаткевіч 1988
24 Сцяг Беларусі Бр Сяргей Туранок 1986
28 Сцяг Беларусі Бр Арцём Белы 1997
2 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Шагойка 1980
3 Сцяг Беларусі Аб Арцём Рахманаў 1990
8 Сцяг Беларусі Аб Антон Бубноў 1988
13 Сцяг Беларусі Аб Артур Слабашэвіч 1989
16 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Алісейка 1992
20 Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Ясюкевіч Траўма 1994
22 Сцяг Трынідада і Табага Аб Уэслі Джон 1991
33 Сцяг Беларусі Аб Ігар Зюлеў 1984
73 Сцяг Украіны Аб Міхаіл Калугін 1994
7 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Бычанок 1985
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Сцяг Беларусі ПА Максім Талейка Траўма 1993
21 Сцяг Беларусі ПА Вадзім Пабудзей 1994
26 Сцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Фядотаў 1997
91 Сцяг Беларусі ПА Алег Патоцкі 1991
98 Сцяг Беларусі ПА Мікіта Букаткін 1988
Сцяг Беларусі ПА Аляксей Тараканаў 1996
9 Сцяг Беларусі Нап Аляксей Рудзянок 1993
10 Сцяг Сербіі Нап Міла Мічунавіч 1992
11 Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Халадзінскі Капітан каманды 1991
15 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Камароўскі 1986
17 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Некрашэвіч 2001
Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Кротаў 1995

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Сцяг Беларусі Бр Ян Вяргейчык 2001
Сцяг Беларусі Аб Аляксей Каляда 2000
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Карканіца 2000
Сцяг Беларусі Аб Павел Мазур 2000
Сцяг Беларусі Аб Кірыл Пацяршук 2001
Сцяг Беларусі Аб Іван Садоўскі 2001
Сцяг Беларусі Аб Канстанцін Федзючок 1999
Сцяг Беларусі Аб Віктар Цюшкевіч 2000
Сцяг Беларусі Аб Аляксей Шыла 1999
Сцяг Беларусі Аб Мікіта Яўсееў 2000
44 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Максімовіч 2000
Сцяг Беларусі ПА Павел Балан 2000
Сцяг Беларусі ПА Захар Бурма 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Сцяг Беларусі ПА Арцём Варанцоў 1999
Сцяг Беларусі ПА Мікіта Ганчароў 1999
Сцяг Беларусі ПА Дзяніс Дарошка 2001
Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Корзун 2000
Сцяг Беларусі ПА Сямён Лазарчык 2000
Сцяг Беларусі ПА Вадзім Мельнік 2001
Сцяг Беларусі ПА Арцём Сіцько 2000
Сцяг Беларусі ПА Вадзім Федчанка 2001
23 Сцяг Беларусі Нап Дзяніс Фірага 2000
Сцяг Беларусі Нап Аляксей Богдан 2000
Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Дубікоўскі 1999
Сцяг Беларусі Нап Ілья Сахар 2001

Трансферы[правіць | правіць зыходнік]

Зіма 2017—2018[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
28.12.2017[2] Нап Сцяг Беларусі Аляксей Рудзянок Сцяг Беларусі Смаргонь
08.01.2018[3] ПА Сцяг Беларусі Максім Талейка Сцяг Беларусі Слуцк
18.01.2018[4] Бр Сцяг Беларусі Ягор Хаткевіч Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
29.01.2018[5] ПА Сцяг Беларусі Аляксандр Бычанок Сцяг Літвы Тракай
14.02.2018[6] Аб Сцяг Беларусі Дзмітрый Алісейка Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
18.03.2018[7] Аб Сцяг Трынідада і Табага Уэслі Джон Сцяг Трынідада і Табага Дабл-Ю Канекшн

Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
24.11.2017[8] Бр Сцяг Украіны Дзяніс Шэліхаў Сцяг Беларусі Прамень
24.11.2017[8] Аб Сцяг Украіны Аляксандр Логінаў Сцяг Украіны Нафтавік-Укрнафта
24.11.2017[8] ПА Сцяг Украіны Рынар Валееў свабодны агент
24.11.2017[8] Нап Сцяг Украіны Віталь Балашоў Сцяг Украіны Алімпік
24.11.2017[8] Нап Сцяг Украіны Руслан Івашка Сцяг Украіны Валынь
09.01.2018[9] Нап Сцяг Беларусі Сяргей Лынько Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск)
15.01.2018[10] Аб Сцяг Беларусі Валерый Цыганенка завяршыў кар’еру
25.01.2018[11] Нап Сцяг Беларусі Аляксандр Кротаў1 Сцяг Беларусі Белшына
20.02.2018[12] Аб Сцяг Украіны Аляксандр Папуш свабодны агент
ПА Сцяг Беларусі Дзмітрый Клачко свабодны агент
04.04.2018[13] ПА Сцяг Беларусі Аляксей Тараканаў2 Сцяг Беларусі Белшына

1 Падаўжэнне арэнды
2 У арэнду

Лета 2018[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
20.07.2018[14] Аб Сцяг Беларусі Арцём Рахманаў Сцяг Польшчы Ракаў
10.08.2018[15] Аб Сцяг Украіны Міхаіл Калугін Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
11.08.2018[16] Нап Сцяг Сербіі Міла Мічунавіч Сцяг Сербіі Цар Канстанцін

Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
11.07.2018[17] Аб Сцяг Беларусі Павел Кірыльчык Сцяг Беларусі Дняпро
11.07.2018[17] Нап Сцяг Беларусі Дзмітрый Асіпенка Сцяг Беларусі Прамень
11.07.2018[17] Нап Сцяг Беларусі Генадзь Блізнюк Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ
30.07.2018[18] ПА Сцяг Беларусі Сяргей Марыніч1 Сцяг Беларусі Чысць
15.08.2018[19] ПА Сцяг Беларусі Уладзіслаў Фядотаў1 Сцяг Беларусі Ліда

1 У арэнду

Зіма 2018—2019[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
13.11.2018[20] ПА Сцяг Беларусі Уладзіслаў Фядотаў1 Сцяг Беларусі Ліда
15.11.2018[21] ПА Сцяг Беларусі Аляксей Тараканаў1 Сцяг Беларусі Белшына
15.11.2018[21] Нап Сцяг Беларусі Аляксандр Кротаў1 Сцяг Беларусі Белшына

1 З арэнды

Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2012 Другая (Д3) 3 36 21 7 8 61–30 70 1/16 фінала Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2013 Першая (Д2) 9 30 11 8 11 39–37 41 1/32 фінала
2014 Першая (Д2) 7 30 11 12 7 39–35 45 1/8 фінала
2015 Першая (Д2) 1 30 20 9 1 76–24 69 1/8 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 7 30 11 8 11 33–39 41 1/8 фінала
2017 Вышэйшая (Д1) 11 30 10 4 16 27–46 271 Чвэрцьфінал
  • 1 З каманды зняты 7 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.

Зноскі

  1. Основной состав
  2. Алексей Руденок стал игроком "Ислочи"
  3. Максим Талейко подписал контракт с "Ислочью"
  4. Егор Хаткевич стал игроком "Ислочи"
  5. "Ислочь" подписала Быченка
  6. Дмитрий Алисейко подписал контракт с "Ислочью"
  7. Уэсли Джон вновь стал игроком "Ислочи"
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь"
  9. Сергей Лынько покинул "Ислочь"
  10. Цыганенко станет ассистентом Жуковского в «Ислочи»
  11. "Ислочь" отдала Кротова в аренду "Белшине"
  12. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
  13. "Белшина" арендовала у "Ислочи" Тараканова
  14. Рахманов стал игроком "Ислочи"
  15. Михаил Калугин присоединился к "Ислочи"
  16. "Ислочь" подписала сербского форварда Мичуновича
  17. 17,0 17,1 17,2 Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь"
  18. "Чисть" арендовала у "Ислочи" Маринича
  19. "Лида" арендовала у "Ислочи" Федотова
  20. Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
  21. 21,0 21,1 Кротов, Тараканов и Федотов вернулись в "Ислочь" из аренды

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]