Перайсці да зместу

Леанід Ібрагімавіч Друян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Ібрагімавіч Друян
Дата нараджэння ліпень 1944[1] (82 гады)
Месца нараджэння
Бацька Ібрагім Леанідавіч Друян
Род дзейнасці урач, пульманолаг, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук ()
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «За воінскую доблесць»
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь значок «Выдатніку аховы здароўя»

Леанід Ібрагімавіч Друян (нар. ліпень 1944[1], Каменец, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі ўрач-пульманолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1974), дацэнт. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001). Ганаровы грамадзянін Гомеля (2025)[2][3].

Паходжанне і дзяцінства

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і партызанскага ўрача Ібрагіма Друяна і партызанскай медыцынскай сястры Марыі Лявонцьеўны ў ліпені 1944 года, калі яго бацькі з групай былых партызан адпраўлены ў Камянецкі раён для аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Дарагой пачаліся роды, давялося спыніцца і заначаваць у вёсцы, дзе засталося некалькі хат, роды прыняў сам бацька[4].

З 1952 года сям’я пераехала з Камянецкага раёна ў Гомель. Леанід вучыўся ў школе № 2, дзе і пазнаёміўся з будучай жонкай Ганнай[5].

Прафесійная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, пасля якога Л. Друян служыў ва Узброеных сілах СССР. Там лейтэнант Друян абагульніў клінічныя назіранні па купіраванні прыступаў параксізмальнай тахікардыі ў палявых умовах. Намаганні афіцэра заўважылі і ўзнагародзілі медалём «За воінскую доблесць», а яго даследаванні апублікавалі ў «Ваенна-медыцынскім часопісе»[5].

Пасля заканчэння аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рэаграфічны  (руск.) метад даследавання ў ацэнцы кровазвароту і дыхання ў хворых вострай пнеўманіяй»[5].

Заняў пасаду старшага выкладчыка, а пазней — загадчыка кафедры медыцынскай падрыхтоўкі Гомельскага кааператыўнага інстытута. У той жа самы час працаваў па сумяшчальніцтве лекарам-тэрапеўтам ў шпіталі[5].

Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысвоіла яму навуковае званне дацэнт, а міністр аховы здароўя СССР узнагародзіў значком «Выдатнік аховы здароўя»[5].

З 1990 года Л. Друян стаў галоўным урачом Гомельскага абласнога шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны, які некалі 20 гадоў узначальваў яго бацька. З прыходам Леаніда Ібрагімавіча шпіталь стаў інтэнсіўна развівацца, былі пабудаваны новыя карпусы, адчынены новыя аддзяленні і кабінеты. Пры ім — у 2006 годзе — шпіталь стаў срэбным прызёрам міжнароднага конкурсу сярод шпіталяў СНД[6].

  • Жонка Ганна Іванаўна Друян — урач-лабарант і кіраўнік хімічнай лабараторыі Гомельскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі
    • Сын Аляксандр (нар. 1974) — урач-рэаніматолаг, арганізатар аховы здароўя[7]
    • Сын Андрэй (нар. 1968) — эканаміст, бізнесмен, кандыдат эканамічных навук[7]

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Леанід Друян — аўтар дзясяткаў навуковых і метадычных работ, апублікаваных у беларускіх і замежных выданнях. Так, «Вышэйшая школа» ў 1992 годзе выпусціла яго кнігу «Кароткі тэрміналагічны слоўнік для медыцынскіх сясцёр», дзе медыцынскія тэрміны ўпершыню выкладзены на беларускай мове[8][5].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, старшынёй Гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі ўрачоў-арганізатараў аховы здароўя, членам прэзідыума Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, членам вучонага савета Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта, членам прэзідыума абласной ветэранскай арганізацыі[5].