Леанід Канстанцінавіч Пугаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Канстанцінавіч Пугаўка
Дата нараджэння 17 сакавіка 1917(1917-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1990(1990-10-02) (73 гады)
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Славы II ступені ордэн Славы III ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Ленінграда»
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Леанід Канстанцінавіч Пугаўка (4 сакавіка 1917, в. Паўлова, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 2 кастрычніка 1990) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе пасля звальнення з ваеннай службы вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў загадчыкам хатай-чытальняй у в. Лучайка Глыбоцкага раёна. У 1947 годзе выбраны старшынёй Лучайскага, а ў 1950 годзе — Узрэцкага сельскіх Саветаў. З 1951 года працаваў старшынёй калгаса «17 Верасня» Глыбоцкага раёна. Леанід Канстанцінавіч так арганізаваў работу калгаса, што ў 1956 годзе хлебаробы атрымалі з кожнага гектара па 21,5 цэнтнераў збожжавых. Гэта была самая высокая ўраджайнасць у Беларусі ў той час.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР» прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, за ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1962 гадоў.

У 1981 годзе выйшаў на пенсію.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пугаўка Леанід Канстанцінавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 406.
  • Пуговка Леонид Константинович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 186.
  • Студеный, Л. Есть такой человек / Л. Студеный // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 264—267.