Леанід Паўлавіч Дубар
Выгляд
Леанід Паўлавіч Дубар | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1978 (52 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Месца працы | |
Вучоба |
Леанід Паўлавіч Дубар (18 жніўня 1925; Магілёў — 18 лютага 1978) — беларускі жывапісец і графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы з 1961 года.
Сярод работ сюжэтна-тэматычныя карціны «Чацвёра адважных» (1961), «У дарозе» (1962), «Тарпедная атака» (1963), «Пагрузка мін» (1964), «Матросы» (1970), пейзажы «Каля прычала» (1963), «Блакітнае змярканне» (1965), «Шэры дзень» (1967).
Працаваў у кніжнай графіцы, аформіў кнігі «Шчаслівая дарога» А. Александровіча (1958), «Мсціслаўцаў посах» Э. Ялугіна (1971), «Па закліку сэрца» М. Аляксеева (1974), «Дзяўчына ішла пасля вайны» М. Гамолкі (1976).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубар Леанід Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 240. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1978 годзе
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі-ілюстратары СССР